Санорыка
Выгляд
Санорыка, санорная тэхніка (лац.: sonorus — звонкі, гучны) — тэхніка музычнай кампазіцыі, якая аперуе тэмбрагучаннямі, адпаведна з іх спецыфічнымі іманентнымі заканамернасцямі. У санорнай кампазіцыі кампазітар трактуе групу гукаў не ў сэнсе акорда, а як адзіны каларыстычны і/або экспрэсіўны (у шэрагу выпадкаў — кластарны) комплекс, званы санорам. Блізкія па значэнні паняцці, якія прымяняюцца ў іншых навуковых традыцыях: sonorystyka (Ю. Хаміньскі), музыка тэмбраў (Ц. Кагоўтэк), статыстычная кампазіцыя (К. Штокгаўзен), Klangmusik (Р. Фікер, Р. Траймер), Klangfarbenfeldtechnik (Э. Салменхаара), cluster technique (Г. Каўэл).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сергіенка Р. І. Санорыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).