Перайсці да зместу

Сапраўдныя шаўкапрады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапраўдныя шаўкапрады

Тутавы шаўкапрад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bombycidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117538
NCBI  7089
EOL  778
FW  245046

Сапраўдныя шаўкапрады (Bombycidae) — сямейства матылёў.

Цела масіўнае, ротавыя органы рудыментарныя (дарослыя матылі не кормяцца), вусікі грабеньчатыя. Пярэднія крылы маюць выразку па знешнім краі, серпападобную вяршыню. Вусень з кароткім шыпападобным вырастам на 8-ым сегменце брушка, пярэдняя частка цела звужана. Кукалка развіваецца ў шаўкавістым кокане.

У сусветнай фаўне 20 відаў, пашыраных пераважна ў тропіках. Найбольш значны прадстаўнік сямейства — аб'ект штучнага развядзення тутавы шаўкапрад, у прыродзе не адзначаецца.