Сара Мітан
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | штурханне ядра |
Нарадзілася |
20 чэрвеня 1996[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
IAAF | 14607093 |
Сара Мітан (англ.: Sarah Dawn Mitton; нар. 20 чэрвеня 1996, Бруклін, Новая Шатландыя) — канадская лёгкаатлетка, штурхальніца ядра, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года, чэмпіёнка Гульняў Садружнасці, чэмпіёнка Універсі. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе на летняй Універсіядзе ў Неапалі Сара стала пераможцам у спаборніцтвах па штурханні ядра з вынікам 18,31 метра. У Досе яна не змагла прайсці кваліфікацыю ў фінал, заняўшы выніковае 24-е месца. На Панамерыканскіх гульнях 2019 года ў Ліме з вынікам 17,62 метра заняла шостае месца.
На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе Сара Мітан не змагла кваліфікавацца ў фінал з вынікам 16,62 метра.
На чэмпіянаце свету 2022 з вынікам 19,77 м заняла чацвёртае месца.
На чэмпіянаце свету 2023 года заваявала срэбра ў штурханні ядра (20,08 м).
Зноскі
- ↑ World Athletics database Праверана 23 жніўня 2019.