Сарданічная ўсмешка
Сарданічная ўсмешка (лац.: risus sardonicus) — устойлівая грымаса, якая абумоўлена сутаргавым скарачэннем цягліц твару, вуглы рота пры гэтым адцягнуты ўніз і назад з утварэннем маршчын і складак скуры, бровы і крылы носа ўзнятыя, сківіцы моцна сціснутыя. Складваецца ўражанне, што чалавек адначасова і плача, і смяецца, часам параўноўваюць са злосным выскалам. Хворы самастойна не можа паслабіць цягліцы.
Узнікае як клінічны сімптом пры слупняку. Прычынай ўзнікнення сімптому з’яўляецца тэтанаспазмін — адзін са складовых кампанентаў таксіну Clostridium tetani, узбуджальніка слупняка.
Акрамя таго, сарданічная ўсмешка можа ўзнікаць пры атручванні стрыхнінам , які таксама скажае мышачную інервацыю .
У сваім творы «Знак чатырох» Артур Конан Дойл выкарыстоўвае гэты тэрмін для апісання змяненняў твару забітага Барталам’ю Шолта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Возіанова Ж. І. Інфекційні і паразитарні хвороби: в 3 томах. Т.2. — К.: Здоров’я, 2001—696 с. — ISBN 5-311-01249-8
- Bitter Nemesis: The Intimate History of Strychnine Buckingham, John, CRC Press, 2007, S. 135, ISBN 978-1420053159.