Саюз выратавання Румыніі
Саюз выратавання Румыніі | |
---|---|
рум.: Uniunea Salvați România | |
Лідар | Нікушор Дан |
Заснавальнік | Нікушор Дан |
Дата заснавання | 1 ліпеня 2015 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм, праеўрапеізм[d], anti-corruption[d], эканамічны лібералізм, прагрэсівізм[d], свецкасць і антыклерыкалізм[d] |
Сайт | usr.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саюз выратавання Румыніі (рум.: Uniunea Salvați România; USR) — румынская парламенцкая палітычная партыя, якая была ўтвораная ў 2016 годзе пасля поспеху на мясцовых выбарах Саюза выратавання Бухарэста (рум.: Uniunea Salvați Bucureștiul, USB). Пасля афіцыйна рэгістрацыі ў якасці партыі ў 2016 годзе, яна 21 жніўня 2016 года аб'ядналася з Саюзам выратавання Бухарэста і Саюзам Кодля (рум.: Uniunea pentru Codlea).[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 ліпеня 2015 года прэзідэнт Асацыяцыі выратавання Бухарэста (рум.: Asociaţiei Salvaţi Bucureştiul) Нікушор Дан, абвясціў аб стварэнні партыі Саюза выратавання Бухарэста.[2]. Сярод задач новай арганізацыі заяўлялася захаванне гістарычнай забудовы горада, паляпшэнне кіравання, абарона правоў гараджан.[2]
23 лютага 2016 года Нікушор Дан напісаў у Facebook сваю праграму на выбарах у мэры Бухарэста[3]. Дан, на выбарах мэра, і Саюз, на выбарах у гарадскі Савет, занялі другое месца. Увечары 5 чэрвеня, у дзень мясцовых выбараў, Дан абвясціў пра намер зарэгістраваць агульнанацыянальную партыю Саюз выратавання Румыніі[1].
21 жніўня 2016 года Саюз выратавання Румыніі, Саюз выратавання Бухарэста і Саюз Кодла аб'ядналіся ў адзіную партыю для сумеснага ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2016 года [1].
Выбары
[правіць | правіць зыходнік]Першымі ў гісторыі новай партыі выбарамі сталі мясцовыя выбары ў Бухарэсце. Лідар Саюза Нікушор Дан заняў другое месца на выбарах мэра румынскай сталіцы, набраўшы 175 119 галасоў (30,52%). На выбарах у гарадскі Савет Саюз таксама фінішаваў на другім месцы, набраўшы каля 25% галасоў і заваяваўшы 15 месцаў з 55.
Наступнымі выбарамі, у якіх партыя прыняла ўдзел, стала кампанія па абранні новага складу румынскага парламента ў снежні 2016 года. Па дадзеных апытанняў партыя магла атрымаць ад 7 да 15% галасоў[4].
Па выніках выбараў, Саюз выратавання Румыніі атрымаў на выбарах у Сенат 629 375 галасоў (8,92%) і 625 154 галасоў (8,87%) на выбарах у Палату дэпутатаў, стаўшы трэцяй па пулярнасці партыяй у краіне, прапусціўшы наперад сацыял-дэмакратаў і нацыянал-лібералаў[5].
Зноскі
- ↑ а б в USB, USR si Uniunea pentru Codlea au fuzionat duminica intr-un eveniment cu usile inchise (рум.). HotNews.ro (21 жніўня 2016). Праверана 26 снежня 2016.
- ↑ а б Andreea Udrea. Nicuşor Dan a depus actele pentru înfiinţarea partidului politic Uniunea Salvaţi Bucureştiul (рум.). Evz.ro (1 ліпеня 2015). Праверана 26 снежня 2016.
- ↑ „Nicușor Dan (USB) propune un program pentru București | Politic Scan” (рум.)(недаступная спасылка). Politicscan.ro (23 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ Iulia Rosca. Alegeri parlamentare/ USR prezinta un sondaj in care se afla pe locul doi la nivel national, dupa PSD/ Ce arata un sondaj la comanda PNL (рум.). HotNews.ro (23 лістапада 2016). — Опрос TNS 11-17 ноября 2016 года. Праверана 26 снежня 2016.
- ↑ Victor Cozmei, Ovidiu Popica. Harta interactiva & tabel Rezultatele alegerilor parlamentare: Cum arata harta Romaniei politice - Rezultate zdrobitoare pentru PSD in judetele tarii / Unde a castigat PNL, UDMR sau USR (рум.). HotNews.ro (12 снежня 2016). Праверана 26 снежня 2016.