Сацыял-дэмакратычная партыя (Румынія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Сацыял-дэмакратычная партыя
Partidul Social Democrat
Лагатып
Лідар:

Віктар Понта

Дата заснавання:

2001

Ідэалогія:

Сацыял-дэмакратыя

Інтэрнацыянал:

Сацінтэрн, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў

Саюзнікі і блокі:

Кансерватыўная партыя

Месцаў у ніжняй палаце:
171 / 412
Месцаў у верхняй палаце:
76 / 171
Месцаў у Еўрапарламенце:
16 / 32
Сайт:

psd.ro

Commons-logo.svg Social Democratic Party (Romania) на Вікісховішчы

Сацыял-дэмакратычная партыя (рум.: Partidul Social Democrat) — левацэнтрысцкая сацыялістычная палітычная партыя ў Румыніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана ў студзені 2001 года шляхам зліцця Партыі сацыяльнай дэмакратыі ў Румыніі (рум.: Partidul Democraţiei Sociale in România) і Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі (рум.: Partidul Social Democrat Român) — удзельнікаў кіруючага блока Сацыял-дэмакратычны полюс Румыніі.

У 2004 годзе лідар партыі і прэм'ер-міністр Адрыян Нэстасэ удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у другім туры Траяну Бэсеску. З красавіка 2005 года партыю ўзначальвае Мірча Джаанэ, які высоўваўся ў прэзідэнты ў 2009 годзе, але прайграў у другім туры дзеючаму прэзідэнту Траяну Бэсеску.

На выбарах СДП выступае ў саюзе з Кансерватыўнай партыяй. Да 2004 года была кіруючай (Адрыян Нэстасэ быў прэм'ер-міністрам з 28 снежня 2000 года па 21 снежня 2004 года), паводле вынікаў выбараў 2008 года ўвайшла ў кіруючую кааліцыю, але на правах малодшага партнёра. У наш час партыя прадстаўлена 103 мандатамі ў ніжняй палаце румынскага парламента і 47 месцамі ў сенаце. Таксама партыя ў саюзе з кансерватарамі прадстаўлена 11 дэпутатамі ў Еўрапарламенце з 33 месцаў, адведзеных для Румыніі.

На выбарах 2012 года «Сацыял-дэмакратычная партыя» выступае ў складзе «Сацыял-ліберальнага саюза» — альянсу «Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі», «Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі», «Кансерватыўнай партыі Румыніі» і некаторых дробных партый[1]. Апытанні прадказваюць саюзу перамогу з вялікім адрывам ад галоўнага канкурэнта — прапрэзідэнцкай «Дэмакратычнай ліберальнай партыі»[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]