Перайсці да зместу

Светлячок (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Светлячок
англ.: Firefly
Жанр касмічны вестэрн[d], навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], драматычны тэлесерыял[d] і касмічная опера[d]
Стваральнік Джос Уідан[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 1[2]
Колькасць серый 14 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Прадзюсар
Аператар
Працягласць серыі 45 хв.
Студыя Mutant Enemy Productions[d] і 20th Century Fox Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Fox Broadcasting Company
На экранах 20 верасня 2002 — 19 жніўня 2003
Фармат відэа 16:9
Храналогія
За гэтым ідзе Serenity[d], Serenity: Those Left Behind[d] і Serenity: Better Days[d]
Спасылкі
IMDb ID 0303461
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Светлячо́к» (англ.: Firefly) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял у жанры касмічнага вестэрна, прэм’ера якога адбылася ў ЗША і Канадзе 20 верасня 2002 года.

Капітан Малькольм Рэйнальдс — загартаваны ў баях ветэран галактычнай грамадзянскай вайны, які змагаўся не на тым (які прайграў) баку, зарабляе на жыццё дробнымі злачынствамі і перавозіць грузы на сваім караблі «Серэніці».

Ён узначальвае невялікую разнамасную каманду, якая паходзіць на самую звычайную сям’ю — яе члены вечна сварацца, не прытрымліваюцца дысцыпліны, але заўсёды пойдуць хоць на край свету за сваім капітанам.

НазваРэжысёрАўтар сцэнарыя Дата прэм’ерыВытв.
код 
1 «Серэніці» 
«Serenity»
Джос УіданДжос Уідан20 снежня 2002 (2002-12-20)1AGE79
Малькольм Рэйнальдс — ветэран вайны і капітан карабля «Серэніці». Ён і яго экіпаж займаюцца кантрабандай, але ўсё ж наважваюцца перавезці некалькіх пасажыраў дзеля заробку. Але не ўсе пасажыры аказваюцца тымі, за каго сябе выдаюць. 
2 «Абрабаванне цягніка» 
«The Train Job»
Джос УіданДжос Уідан і Цім Майнір20 верасня 2002 (2002-09-20)1AGE01
Мафіёзі Нішка наймае экіпаж «Серэніці» абрабаваць цягнік. Яны паспяхова крадуць груз, але даведваюцца, што гэтыя лекі, жыццёва неабходны мясцоваму гарадку. 
3 «Пастка» 
«Bushwhacked»
Цім МайнірЦім Майнір27 верасня 2002 (2002-09-27)1AGE02
«Серэніці» сустракае пасажырскі карабель, на які напалі Пажырацелі, а неўзабаве на месца здарэння прыбывае і крэйсер Альянсу. Сайману і Рывер даводзіцца хавацца, каб пазбегнуць злову, а з адзіным чалавекам, які перажыў атаку Пажырацеляў, адбываецца нешта дзіўнае. 
4 «Вечарынка» 
«Shindig»
Верн ГіламДжэйн Эспенсан1 лістапада 2002 (2002-11-01)1AGE03
Інара наведвае свецкую вечарынку, але знаходзіць там і Мэла, які спрабуе заключыць здзелку па перавозе кантрабанды. Мэл б’е па твары кліента Інары, але занадта позна ўсведамляе, што гэтым ён выклікаў выдатнага фехтавальшчыка на дуэль. Толькі Малькольм у жыцці не трымаў шпагу. 
5 «Ратаванне» 
«Safe»
Майкл ГросманДрю Грынберг8 лістапада 2002 (2002-11-08)1AGE04
Мэлу нялёгка даецца рашэнне — выбіраць, каго з членаў экіпажа ратаваць, калі адзін моцна паранены, а двое іншых прапалі. Саймана выкрадаюць, каб ён лячыў жыхароў вёскі на адной са знешніх планет, але дар прадракання Рывер пагражае бяспецы Тэмаў. 
6 «Наша місіс Рэйнальдс» 
«Our Mrs. Reynolds»
Вондзі Кёрціс-ХолДжос Уідан4 кастрычніка 2002 (2002-10-04)1AGE05
Правярнуўшы чарговую дзялку, Мэл выяўляе, што ва ўзнагароду яго ажанілі на адной з мясцовых дзяўчат па імені Сафрон. Капітан не ведае, што рабіць. Пастар спрабуе прасачыць, каб сітуацыя не выходзіла за рамкі прыстойнасці, а экіпаж з цікавасцю сочыць за развіццём падзей. Аднак усё не так весела і бяскрыўдна, як здаецца. 
7 «Джэйнтаўн» 
«Jaynestown»
Марыта ГрабякБэн Эдлунд18 кастрычніка 2002 (2002-10-18)1AGE06
Вяртаючыся на планету, дзе ён некалі абрабаваў мясцовага суддзю, Джэйн даведваецца, што стаў там легендай. Мэл вырашае выкарыстаць гэтую акалічнасць, каб пад шумок пракруціць невялікую справу. 
8 «Недахоп паветра» 
«Out of Gas»
Дэвід СаламонЦім Майнір25 кастрычніка 2002 (2002-10-25)1AGE07
На «Серэніці» здараецца аварыя, якая пакідае экіпаж з запасамі кіслароду, якіх хапае толькі на некалькі гадзін. Мэл спрабуе адрамантаваць рухавік, а заадно ўспамінае розныя эпізоды з жыцця экіпажа. 
9 «Арыэль» 
«Ariel»
Алан КрокерХасэ Маліна15 лістапада 2002 (2002-11-15)1AGE08
Экіпаж «Серэніці» застаўся без грошай. Нечакана Сайман прапануе працу. Ён просіць каманду дапамагчы правесці Рывер у адну з бальніц Альянсу на планеце Арыэль у абмен на магчымасць абкрасці мясцовыя медыцынскія склады. Але праследавацелі Рывер ідуць па пятах Тэмаў, і ім відавочна дапамагае хтосьці знутры. 
10 «Ваенныя гісторыі» 
«War Stories»
Джэймс КонтнерШэрыл Кейн6 снежня 2002 (2002-12-06)1AGE09
Раззлаваны сяброўствам Зоі і Мэла, Уош хоча асабіста прыняць удзел у новым заданні. На жаль, менавіта ў гэты момант мафіёза Нішка вырашае адпомсціць Мэлу за няўдачу з папярэдняй справай. 
11 «Смецце» 
«Trash»
Верн ГіламБэн Эдлунд і Хасэ Маліна28 чэрвеня 2003 (2003-06-28) (GBR)1AGE12
Мэл выпадкова сустракае Сафрон, якая прапануе экіпажу «Серэніці» новую працу — крадзеж рэдкай старажытнай зброі ў багатага землеўладальніка. Аднак на гэты раз заваяваць давер каманды ёй значна цяжэй. 
12 «Пасланне» 
«The Message»
Цім МайнірДжос Уідан и Цім Майнір15 ліпеня 2003 (2003-07-15) (GBR)1AGE13
Мэл і Зоі спрабуюць даставіць цела былога калегі на яго родную планету. Аднак і на гэты раз іх пачынаюць пераследваць. 
13 «Залатое сэрца» 
«Heart of Gold»
Томас Дж. РайтБрэт Мэцьюс19 жніўня 2003 (2003-08-19) (GBR)1AGE10
Былая кампаньёнка і сяброўка Інары, якая з’яўляецца гаспадыняй бардэля, наймае экіпаж «Серэніці», калі мясцовы багацей выказвае жаданне забраць «свайго» дзіцяці ў прастытуткі, якая зацяжарыла ад яго. 
14 «Аб’екты ў космасе» 
«Objects in Space»
Джос УіданДжос Уідан13 снежня 2003 (2003-12-13) (GBR)1AGE11
На борт «Серэніці» пранікае прафесійны паляўнічы за галовамі Джубл Эрлі, які не спыніцца ні перад чым, каб забраць Рывер. Але Рывер прыдумляе спосаб збегчы ад Альянсу. 

У 2005 годзе кінакампаніяй Universal Pictures быў зняты фільм «Місія Серэніці», як завяршэнне серыяла, рэжысёр Джос Уідан.

  1. fernsehserien.de Праверана 6 ліпеня 2020.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.