Свята-Васкрасенская царква (Агароднікі)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Васкрасенская царква | |
---|---|
52°27′27″ пн. ш. 23°39′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Агароднікі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1841 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000325 |
Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Агароднікі Дзмітровіцкага сельсавета Камянецкага раёна. Пабудавана ў 1841 годзе з дрэва на поўнач ад вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трохзрубны храм утвараюць двух’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, купалападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з нізкай бакавой рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах, вальмае пакрыццё апсіды — крыжом на сферы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Васкрасенская царква (Агароднікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Васкрасенская царква (Агароднікі) на сайце «Архіварта»