Свята-Георгіеўская царква (Віцебск)
Праваслаўная царква | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
| |
55°10′12,61″ пн. ш. 30°11′55,94″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | неарускі стыль |
Архітэктар | Ю. Г. Сакалоўскі |
Дата пабудовы | 1996 год |
Сайт | vitprav.by/4129.html |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віцебская Свята-Георгіеўская царква — праваслаўная царква Віцебска, знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, 13/28. Пабудавана ў 1996 годзе архітэктарам Ю. Г. Сакалоўскім на аснове будынка былога пажарнага дэпо. Адкрыта ў 1997 годзе. Двухпавярховая. На першым паверсе знаходзіцца храм у імя Мікалая Цудатворца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор архітэктуры з рысамі неарускага стылю. У адным будынку сумешчаны 2-прастольны храм і царкоўная адміністрацыя. Двух'ярусная 4-гранная шатровая званіца нетрадыцыйна пастаўлена з правага боку нізкай паўкруглай апсіды. Цэнтральны кубападобны аб'ём завершаны чацверыком, які мае 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады расчлянёны маленькімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2 паверхі.
Малітоўная зала ніжняй царквы 2 трайнымі аркатурамі расчлянёна на 3 часткі: трапезная, малітоўная зала, апсіда, вылучаная 2-ярусным іканастасам. Перакрыцце бочкападобнае на металічных бэльках. Асноўны храм размешчаны на 2-м паверсе будынка. У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, адкрываецца светлавы барабан. Двух'ярусны драўляны іканастас вылучае прамавугольную апсіду.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 80-81.
- Свято-Георгиевский храм — памятник в честь погибших воинов // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. — Витебск, 2007. — С. 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Віцебск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)