Перайсці да зместу

Свята-Георгіеўская царква (Краснасельскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°17′00″ пн. ш. 24°24′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Краснасельскі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 19962003 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заводскай, 2.

У 1996 годзе было распачата будаўніцтва храма. 11 студзеня 2003 года храм быў асвячоны[1].

Вышыня храма з купаламі 36,9 метраў і з крыжом 40,79 метраў.

Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда, нізкі прытвор, бакавыя паперці. Асноўны аб’ём завершаны 5-купаллем — цыбулепадобныя купалы на цыліндрычных барабанах (цэнтральны светлавы). Ідэнтычныя фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, завершанымі кілепадобнымі аркамі, па баках высокія арачныя аконныя праёмы. Кілепадобнае 3-лопаснае завяршэнне мае прытвор, над дахам якога ўзведзена макаўка на цыліндрычным барабане. Вырашэнне фасадаў 2-колернае: на жоўтым фоне цаглянай муроўкі вылучаны чырвонай цэглай фрызавая частка, маленькія крыжы пад вокнамі[2].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4