Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Грыцавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°05′41″ пн. ш. 24°00′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Грыцавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Бераставіцкае
Дата пабудовы 1997 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Грыцавічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра храм датуюцца другой паловай XIX стагоддзя. Храм быў пабудаваны з дрэва. У 1962 годзе царква была закрыта і перададзена калгасу, які выкарыстоўваў будынак як месца для захоўвання збожжа. З часам дах прыйшоў у трухлявасць і стаў працякаць.

У 1990-я гады храм быў аддадзены вернікам для аднаўлення. Драўляны храм аднаўленню не падлягаў, таму было прынята рашэнне яго знесці і на гэтым месцы пабудаваць новы мураваны.

У 1997 годзе быў асвечаны новы цагляны храм[1][2].

Зноскі