Свята-Пакроўская царква (Хомск)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°20′00″ пн. ш. 25°13′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Хомск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1990 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1990 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе драўляным 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай. Над вальмавым дахам прамавугольнай са скругленымі вугламі апсіды ўзведзены цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане. Уваход адзначаны 4-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўская царква (Хомск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)