Хомск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Хомск
Chomskaja synagoga. Хомская сынагога (S. Bochnig, 1929).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
  • 1 071 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Аўтамабільны код
1
Хомск на карце Беларусі ±
Хомск (Беларусь)
Хомск
Хомск (Брэсцкая вобласць)
Хомск

Хомск[1] (трансліт.: Chomsk, руск.: Хомск) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хомскага сельсавета.

У 1988 годзе каля Хомска створана вадасховішча[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Хомск як вёску ў Здзітаўскай воласці датуецца 1518 г. У 15511552 гг. ён атрымаў статус мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Хомск увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мястэчка знаходзілася ў валоданні Нарушэвічаў, Дольскіх, Вішнявецкіх, Агінскіх. 30 жніўня (10 верасня) 1771 г. М. К. Агінскага заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці»[3]. У 1793 г. паселішча зрабілася цэнтрам графства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Хомск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У пачатку XIX ст. Войцах Пуслоўскі заснаваў тут фабрыку сукна (дзейнічала ў 1797—1838 гг[2].).

У 1872-75 пабудавана мураваная царква па праекце архітэктара К. Увядзенскага[4]. У 1879 г. пачала працаваць паштовая станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Хомск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 г. Хомск увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета.

Перад вайной у вёсцы жыло 2556 чалавек у 496 дварах[5].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года гітлераўцамі было спалена 470 дамоў, забіта 1760 чалавек[5].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе ў Хомску створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па вытворчасці мінеральных і пітных водаў «Фрост».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 год — 1155 жыхароў у 394 дварах[2].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Магіла ахвяр фашызму.
  • Магіла камандзіра партызанскага атрада Я. Г. Макарэвіча[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 46.
  3. Анішчанка, Я. Сталавіцкая бітва 1771 / Яўген Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 396. — ISBN 985-11-0214-8.
  4. Барановский Г.В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. С. 54-55 (руск.) 
  5. 5,0 5,1 Хомск (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]