Перайсці да зместу

Свята-Уладзімірская царква (Чыжэўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Уладзімірская царква
52°09′43″ пн. ш. 24°09′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чыжэўшчына
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Жабінкаўскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Аляксандр Іванавіч Рэмер
Будаўніцтва 18911894 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000259шыфр 113Г000259
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Уладзімірская царква — праваслаўны храм у вёсцы Чыжэўшчыне (Жабінкаўскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пабудаваная ў 1894 годзе з цэглы, на паўднёвай ускраіне вёскі, на месцы былога манастыра XVI стагоддзя, які згарэў у 1882 годзе. Пабудавана з цэглы і бутавага каменю як храм-помнік у гонар перамогі рускага войска пад камандаваннем А. В. Суворава 6 верасня 1794 года над войскам генерала Серакоўскага на Крупчыцкіх палях[1]. Праект храма на 375 чалавек распрацаваны ў 1884 г. малодшым інжынерам А. Рэмерам, каштарыс складзены малодшым архітэктарам П. І. Залатаровым[2]. Паводле некаторых звестак аўтарам праекта з’яўляецца архітэктар А. В. Кенэль (1844)[3] або М. В. Раманаў[4].

Крыжова-купальны храм з пяціграннай апсідай і трох’яруснай званіцай. Алтар вузкімі праходамі звязаны з ахвяральнікам і дзяканікам. У адзіным аб’ёмна-пластычным рашэнні зробленыя вежа-званіца і светлавы барабан асноўнага аб’ёма, якія ў сячэнні ўяўляюць сабой васьміграннік і завяршаюцца купаламі з маленькімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Па знешнім выглядзе царква нагадвае помнікі каменнага паўночнага дойлідства XVIIXVIII стст.

У інтэр’еры храма пануе падкупальная прастора светлавога барабана, што трымаецца на 4 магутных устоях, ветразях і падпружных арках.

Зноскі

  1. Обзор Гродненской губернии за 1893 г. С. 65.
  2. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 362, арк. 3, 5, 11—13, 17—18.
  3. Чернатов В. М. Сынам Отчизны. Мн. 1980. С. 20, 25—27.
  4. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 291 — у крыніцы Чыжэўшчына згадана пад старой назвай Крупчыцы.
  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4