Святлана Аляксандраўна Горваль
Святлана Аляксандраўна Горваль | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
25 жніўня 1986 (38 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Месца працы | ||||
Узнагароды |
Святлана Аляксандраўна Горваль (25 жніўня 1986, Валожын, Мінская вобласць) — беларуская камерсантка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 25 жніўня 1986 года ў Валожыне Мінскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Працавала спецыялістам аддзела рознічнага гандлю, начальнікам аддзела рознічнага гандлю ў ААТ "Гандлёвы дом «Нёман» у Гродна; намеснікам дырэктара, дырэктарам ААТ «Віцебскі ўнівермаг».
Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ганаровыя граматы Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
- У 2017 годзе занесена на Дошку гонару адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
- У 2018 годзе прысвоена ганаровае званне «Віцяблянін года».