Севір (возера)
Выгляд
Севір[1] (англ.: Sevier Lake) — бяссцёкавае возера на захадзе цэнтральнай часткі штата Юта, ЗША. Плошча — каля 487 км². Таксама як і больш буйныя суседнія азёры: Вялікае Салёнае возера і возера Юта, Севір з’яўляецца рэшткавым вадаёмам ад больш буйнога возера Боневіль, якое існавала у плейстацэне. Размешчана на тэрыторыі акругі Мілард, ў засушлівым раёне, вядомым як пустыня Севір. Асноўнымі прытокамі возера з’яўляюцца рэкі Бэвер і Севір.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Юты
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Возера}}. |