Вялікае Салёнае возера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікае Салёнае возера
англ.: Great Salt Lake
Спадарожнікавы здымак Вялікага Салёнага возера
Спадарожнікавы здымак Вялікага Салёнага возера
Каардынаты: 41°09′ пн. ш. 112°36′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне ЗША, Юта
Вышыня над узроўнем мора 1280 м
Плошча зм. ад 2500 да 6000 км²
Найбольшая глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 4,5-7,5 м
Упадаюць БэрВеберДжордан і інш.
Вялікае Салёнае возера (ЗША)
Вялікае Салёнае возера
Вялікае Салёнае возера
Commons-logo.svg Вялікае Салёнае возера на Вікісховішчы

Вялі́кае Салё́нае возера (англ.: Great Salt Lake) — салёнае возера на захадзе ЗША, у паўночна-заходняй часткі штата Юта. Размешчана ў межах так званага Вялікага Басейна — найбуйнейшай бяссцёкавай вобласці ў Паўночнай Амерыцы.

Старажытным папярэднікам возера з’яўляецца буйное прэснае возера Боневіль, ніколі не мела сцёку ў акіян. Аб памерах папярэдніка Вялікага Салёнага возера можна меркаваць па адкладах ў раёне сучаснага возера.

Узровень вады ў Вялікім Салёнае возеры, знаходзячыся ў моцнай залежнасці ад атмасферных ападкаў, год ад года нясталы і, адпаведна, плошча возера таксама перажывае змены (так, каля 1850 года плошча возера складала 4,6 тыс. км², а ўсяго праз некалькі гадоў, у 1873 годзе — ужо 5,7 тыс. км². Да пачатку XX ст. Вялікае Салёнае возера амаль перасохла, але ўжо ў 1925 годзе яго плошча набліжалася да 5 тыс. км²). Салёнасць вады ў возеры змяняецца ў залежнасці ад яго плошчы, у асобныя гады салёнасць дасягала 300 ‰ (найменшая зафіксаваная салёнасць — 137 ‰). Сярэдняя глыбіня возера — 4,5—7,5 м, найбольшая — 15 м (амплітуда ваганняў ўзроўню на працягу стагоддзя склала каля 5 м). Вышыня над узроўнем мора — 1280 м. Сцёку не мае. У возера ўпадаюць невялікія рэкі — Бэр (найбуйнейшая), Вебер, Джордан і інш.

Каля ўзбярэжжа возера гарады Солт-Лэйк-Сіці (сталіца штата Юта) і Огдэн. Па дамбе, перасякаючай возера, пралягае чыгунка Union Pacific Railroad.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большое Солёное озеро // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 68. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]