Сельсін
Сельсі́н (англ.: selsyn ад англ. self сам + грэч. sýnchronos адначасовы): самасінхранізавальная сістэма электрычных машын для плаўнай перадачы на адлегласць вугла павароту вала.
Выкарыстоўваюцца для кантролю і кіравання ў сістэмах сачэння і для перадачы паказчыкаў вымяральных прылад. Паводле канструкцыі адрозніваюць кантактавыя і бескантактавыя, паводле мадыфікацыі — лінейныя і ёмістасныя. Пашыраныя сельсіны-рухавікі, якія сумяшчаюць сельсін з выканаўчым органам.
Сельсін — электрычная машына, якая мае аднафазную абмотку ўзбуджэння і трохфазную абмотку сінхранізацыі. Адна з абмотак размешчана на ротары, другая — на статары. Простая сельсінная перадача мае сельсін-датчык і сельсін-прыёмнік. Пры павароце сельсіна-датчыка на вугал αд ротар сельсіна-прыёмніка таксама паварочваецца на вугал αп ≈ αд (у сельсінах высокай дакладнасці розніца вуглоў не перавышае 0,75°[1]). Сельсіны падзяляюць на:
- 1-на фазныя
- 3-х фазныя
Аднафазныя сельсіны могуць працаваць у 2-х асноўных рэжымах:
- Індыкатарным (уздзеянне сінхронным маментам)
- Трансфарматарным (уздзеянне напружаннем)
Зноскі
- ↑ Звесткі на пач. 1970-х гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забела Я. П. Сельсін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Забела Я. П. Сельсін // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. С.473.