Скарб (фільм, 2015)
Скарб | |
---|---|
рум.: Comoara | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Працягласць | 89 хв. |
Краіна | |
Мова | румынская |
Год | 2015, 6 кастрычніка 2016[1] і 7 студзеня 2016[2] |
IMDb | ID 4515684 |
«Скарб» (рум.: Comoara) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Карнэлiу Парумбою[5].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Касці, малады і шчаслівы бацька сямейства, вядзе мірнае спакойнае жыццё. Па вечарах ён любiць чытаць свайму шасцігадоваму сыну, і больш за ўсё ім падабаюцца прыгоды Робін Гуда. Касці бачыць сябе героем — абаронцам слабых і абяздоленых. Аднойчы сусед па сакрэце расказвае яму, што ў садзе яго бабулі і дзядулі закапаны скарб. І калі Касці пагадзіцца ўзяць напракат металашукальнік і пайсці на пошукі скарбу, то сусед падзеліцца знойдзеным. На месца недаверу і сумневам прыходзіць азарт, і Касці ўрэшце згаджаецца. У іх ёсць толькі выходныя на пошукі скарбу[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt4515684/ Праверана 8 мая 2016.
- ↑ Unifrance — 1949. Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ Comoara (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
- ↑ а б Скарб (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022.
- ↑ Comoara — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Скарб на сайце «Internet Movie Database» (англ.)