Перайсці да зместу

Славістыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Славістыка (славяназнаўства) — навука, якая вывучае мовы, літаратуры, фальклор, гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру славянскіх народаў.

Больш вузкая спецыялізацыя ў рамках славістыкі магчымая як па традыцыйных дысцыплінах (лінгвістыка, філалогія, этналогія), так і па міждысцыплінарных абласцях, якія комплексна вывучаюць мову, гісторыю, літаратуру і культуру (у тым ліку - сучасныя) адной са славянскіх краін (прыклад - беларусістыка).