Перайсці да зместу

Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х
Аўтар Robert Garaev[d]
Жанр creative nonfiction[d]
Мова арыгінала руская
Выдавецтва невядома
Выпуск 2020 і 2021

Слова пацана. Крымінальны Татарстан 1970—2010-х (руск.: Слово пацана. Криминальный Татарстан 1970—2010-х) — дакументальная кніга расійскага журналіста Роберта Гараева аб «Казанскім феномене» вулічных банд, упершыню апублікаваная ў 2020 годзе. Легла ў аснову мастацкага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце», які выйшаў на экраны ў канцы 2023 года.

Кніга Гараева прысвечана «казанскаму феномену» — культуры моладзевых банд, якая грала важную ролю ў жыцці Казані познесавецкай эпохі. Яе аўтар сам удзельнічаў у адной з груповак на мяжы 1980-х і 1990-х гадоў і таму мог абапірацца ў тым ліку на ўласны досвед. Гараеў дзеліць гісторыю казанскага феномена на тры фазы. На першай з іх культура банд пачынала складвацца; другая фаза — росквіт першай паловы 90-х гадоў, калі казанскія групоўкі пачалі часткова кантраляваць Маскву і Санкт-Пецярбург; трэцяя — фарміраванне новага крымінальнага пакалення пасля таго, як «аўтарытэты» 90-х па розных прычынах адышлі ад спраў[1].

Успрыманне і значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Кніга легла ў аснову мастацкага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце», які выйшаў на экраны ў канцы 2023 года. У Расіі гэты серыял здабыў вялікую папулярнасць[2], у рэйтынгу «Индекс Кинопоиск Pro» па ўзроўні цікавасці гледачоў абагнаў «Гульню ў кальмара»[3], дзякуючы чаму кніга стала адной з самых прадаваных у жанры нон-фікшн. Спецыялісты характарызуюць публікацыю Гараева як «вельмі прадстаўнічы корпус матэрыялаў, якія дазваляюць скласці ўяўленне пра групоўкі казанскага тыпу»[4].