Перайсці да зместу

Сонца айвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонца айвыM:
ісп.: El sol del membrillo
Жанр дакументальны фільм[1][2] і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 133 хв.
Краіна
Мова іспанская
Год 1992
IMDb ID 0105438

«Сонца айвы» (ісп.: El sol del membrillo) — дакументальны фільм 1992 года рэжысёра Віктара Эрысэ.

«Сонца айвы» — гэта дакументальны фільм пра жыццё іспанскага мастака Антоніа Лопеса[en] і яго спробы напісаць айвавае дрэва, якое ён некалі пасадзіў у садзе сваёй студыі. На дварэ восень 1990 года, плады ў самым саку і мастак бярэцца за працу. Ён убівае калкі ў зямлю, каб заўсёды стаяць на адным і тым жа месцы, нацягвае вяроўкі, як сістэму каардынат, наносіць асцярожныя паметы на лісце і плады, каб выспяванне і пацяжэнне пладоў не змянілі выяву. Лопес углядаецца ў дрэва, робіць эскізы, спрабуе ўхапіць ідэальнае імгненне прыгажосці. Аднак сонца з кожным днём усё менш, раз-пораз налятаюць дажджы і ўжо неўзабаве лісце пачне засыхаць і скручвацца, а пераспелыя сонечныя плады ўпадуць на зямлю. Пачынаецца змаганне з часам. Ці паспее мастак напісаць карціну да таго, як восень згасне, і ў той жа час: ці паспее Антоніа Лопес, чалавек ужо пажылога веку, сказаць у мастацтве ўсё тое, што хацеў сказаць, пакуль не надыйдзе зіма яго жыцця?

Фільм быў зняты ў 1990 годзе ў Мадрыдзе, у студыі і доме Антоніа Лопеса, размешчанай у жылым комплексе Лос-Расалес мадрыдскага раёна Чамарцін[en][7].

На 45-м Канскім кінафестывалі фільм быў удастоены Прыза журы і Прыза ФІПРЭСІ[8].

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0105438/ Праверана 27 красавіка 2016.
  2. http://www.filmaffinity.com/en/film532313.html Праверана 27 красавіка 2016.
  3. http://www.filmaffinity.com/es/film532313.html Праверана 27 красавіка 2016.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0105438/fullcredits Праверана 27 красавіка 2016.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 снежня 2016.
  6. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. El sol del membrillo, la película sobre Antonio López
  8. Awards 1992: All Awards(недаступная спасылка). festival-cannes.fr. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2015.