Кароткі фільм пра забойства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароткі фільм пра забойстваM:
польск.: Krótki film o zabijaniu
Постар фільма
Жанр фільм-драма[d][2]
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Zespoły Filmowe "Tor"
Працягласць 84 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1988, 11 сакавіка 1988 і 26 студзеня 1989[1]
IMDb tt0095468

«Каро́ткі фільм пра забо́йства» (польск.: Krótki film o zabijaniu) — кінафільм польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, які выйшаў у 1988 годзе. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Мірослаў Бака, Кшыштаф Глобіш і Ян Тэсаж.

«Кароткі фільм пра забойства» з’яўляецца поўнаметражнай версіяй пятай часткі дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм адпавядае пятай запаведзі паводле каталіцкай традыцыі: «Не забівай»[6].

Прэм’ера фільма адбылася ў Варшаве 11 сакавіка 1988 года[7]. 16 мая фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі ў межах асноўнай конкурснай праграмы, дзе ўдастоіўся Прыза журы[en] і Прыза ФІПРЭСІ[8]. 26 лістапада карціна была ўзнагароджана Еўрапейскай кінапрэміяй ў намінацыі Найлепшы еўрапейскі фільм[9].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Першая частка фільма паказвае падзеі аднаго дня з удзелам трох жыхароў Варшавы — юрыста Пятра Баліцкага, які толькі што здаў экзамен на адваката (Кшыштаф Глобіш), таксіста Вальдэмара Рэкоўскага (Ян Тэсаж) і бессэнсоўна блукаючага па вуліцах вясковага хлопца Яцэка Лазара (Мірослаў Бака). Вальдэмар грубы з навакольнымі і некалькі разоў з'язджае ад несімпатычных яму кліентаў. Пётр у кафэ сустракаецца з жонкай і распавядае ёй, што стаў адвакатам. У той жа час за суседнім столікам Яцэк нервова сціскае скрутак вяроўкі.

Яцэк заходзіць у фотаатэлье і пакідае там фатаздымак дзяўчынкі, каб яму надрукавалі фота большага памеру. Пазней ён спыняе таксі Вальдэмара і называе яму аддалены раён. У бязлюдным месцы ён накідвае вяроўку на шыю Вальдэмара. Калі ў яго не атрымліваецца задушыць Вальдэмара, Яцэк праломвае яму галаву кавалкам арматуры, але і гэтага аказваецца недастаткова. У выніку Яцэк дабівае таксіста, скрышыўшы яму галаву цяжкім каменем. На машыне таксіста Яцэк прыязджае да прадаўшчыцы Беаты і запрашае на спатканне. Яна ж па цаццы на шкле пазнае таксі (раніцай таго ж дня Вальдэмар спрабаваў з ёй фліртаваць) і спалохана пытаецца Яцэка, адкуль у яго машына.

Суд прыгаворвае Яцэка да смерці, нягледзячы на пранікнёную прамову Пятра супраць смяротнага пакарання. Гэта першая справа Пятра, і пасля працэсу ён гутарыць з вёўшым справу дасведчаным суддзёй. Той кажа Пятру, што той зрабіў усё, што можна было зрабіць у такой сітуацыі, што гэта была лепшая на яго памяці прамова супраць смяротнага пакарання, але прысуд не мог быць іншым. Пётр сустракаецца з Яцэкам перад выкананнем прысуду. Яцэк распавядае, як яго малодшая сястра загінула ў вёсцы (яе задушыў трактарыст пасля таго, як яны з Яцэкам выпілі, Яцэк да гэтага часу вінаваціць сябе) і просіць забраць у фотаатэлье здымак, дзе яна выяўлена ў сукенка для Першага Прычасця. Ахоўнік пытаецца ў Пятра, ці скончылі яны гутарку, Пётр жа адказвае, што ён ніколі не згодзіцца яе скончыць па сваёй волі. Тады Яцэка сілай адводзяць і з захаваннем усіх працэдур (абвяшчэнне прысуду, апошняя цыгарэта, наказ святара) вешаюць. У апошні момант Яцэк спрабуе вырвацца з рук турэмшчыкаў. Пётр, які прысутнічаў пры гэтым, пакінуўшы турму, плача.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]


 Акцёр   Персанаж 
Мірослаў Бака[pl] Яцэк Лазар
Кшыштаф Глобіш[pl] Пётр Баліцкі, адвакат
Ян Тэсаж[pl] Вальдэмар Рэкоўскі, таксіст
Збігнеў Запасевіч[pl] старшыня камітэту
Барбара Дзекан[pl] білецёрка
Аляксандр Беднаж[pl] кат
Ежы Зас[pl] афіцэр паліцыі
Здзіслаў Тобяш[pl] суддзя
Артур Барчыш[pl] малады чалавек
Крыстына Янда[pl] Дарота Гелер, гераіня фільма «Дэкалог, два»
Ольгерд Лукашэвіч[pl] Анджэй Гелер, герой фільма «Дэкалог, два»
Мацей Мацяеўскі[pl] пракурор
Эльжбета Хельман[pl] Беата

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Ператварыць два эпізоды «Дэкалогу» ў поўнаметражныя фільмы для кінапракату Кеслёўскі вырашыў, каб атрымаць дадатковыя сродкі для здымкаў (па яго разліках, першапачатковага фінансавання было недастаткова). На той момант усе сцэнарыі былі гатовы. Па прапанове рэжысёра, Міністэрства культуры Польшчы магло выбраць адзін са сцэнарыяў для здымкаў поўнаметражнай версіі пры ўмове, што другім будзе 5-ы эпізод. У выніку іншым поўнаметражным фільмам з цыклу «Дэкалог» стаў «Кароткі фільм пра каханне», у аснову якога лёг 6-ы эпізод[10][11].

У параўнанні з тэлевізійнай версіяй Кеслёўскі дадаў шэраг сцэн, якія глыбей раскрываюць характары яго герояў. У адной з іх Яцэк не ўмешваецца ў збіццё двума незнаёмцамі трэцяга, у іншай прызнаецца вулічнаму мастаку, што ў яго няма талентаў. У тэлевізійнай версіі няма размовы Пятра з жонкай у кафэ і сюжэтнай лініі Беаты (адразу пасля забойства паказана, як Яцэку выносяць прысуд). У тэлевізійную версію не ўвайшлі некаторыя жорсткія кадры забойства Вальдэмара[12].

Каб стварыць вобраз няўтульнай, няветлівай, варожай сваім героям Варшавы, аператар Славамір Ідзяк выкарыстаў больш за 600 зялёных святлафільтраў, якія скажалі каляровую гаму і рабілі неба жоўтым, а твары людзей — попельна-шэрымі. У адным з інтэрв’ю Ідзяк казаў, што фарбы фільма павінны выклікаць асацыяцыі з мачой[13].

«Кароткі фільм пра забойства» выйшаў на экраны Польшчы ў сакавіку 1988 года. У траўні ён удзельнічаў у асноўным конкурсе 41-га Канскага кінафестывалю, дзе атрымаў Прыз журы і ўзнагароду ФІПРЭСІ. Зімой 1988—1989 гадоў «Дэкалог» быў паказаны на польскім тэлебачанні[11].

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Збігнеў Прайснер, аўтар музыкі да фільма.

Музычнае суправаджэнне да карціны «Кароткі фільм пра забойства» належыць польскаму кампазітару Збігневу Прайснеру і адыгрывае істотную ролю ў выразнасці фільма. Прайснер, пад уплывам свайго суайчынніка Фрыдэрыка Шапена, «стварыў надзвычайную, элегічную і нібы поўную недаказанасці музыку. Жалобная мелодыя фартэпіяна зліваецца з дрыжачымі струннымі і адзінай трубой, каб надаць эмацыйную выразнасць халоднаму жаху, які сачыцца з экрана»[14].

Музыка, што гучыць у «Кароткім фільме пра забойства» ўвайшла ў склад першага альбома Збігнева Прайснера — «Дэкалог» (1991), у якім прадстаўлена музыка з аднайменнага тэлецыкла, і адпаведна з кінаверсій пятага і шостага фільмаў. Атрымаўшы высокую ацэнку сярод слухачоў, музычныя кампазіцыі з «Кароткага фільма пра забойства» зноў з’яўляліся ў канцэртных альбомах Прайснера «Музыка Прайснера» (1995)[15] і «Чатыры колеры Лодзі» (2014)[16], а таксама ў альбоме «Кеслёўскі» (2003)[17], які ўяўляе сабой кампіляцыю твораў Прайснера да фільмаў кінарэжысёра. Апроч таго, музыка з «Кароткага фільма пра забойства» была выкарыстана ў фільме Вонга Карвая «2046»[18][19].

Апроч арыгінальнай музыкі Збігнева Прайснера ў фільме выкарыстана песня «Я раскажу табе пра льва» (польск.: «Opowiem ci o lwie») напісаная польскім кампазітарам Уладзімежам Корчам[pl] на словы Ванды Хатомскай[pl][20].

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

«Кароткі фільм пра забойства» прысвечаны тэме забойства і смяротнага пакарання. У гэтым фільме рэжысёр падымае пытанне: ці мае юрыдычная сістэма права забіваць людзей у пакаранне за злачынства?[14]. Сам Кеслёўскі ў сваёй аўтабіяграфіі так тлумачыць сутнасць карціны: «Гэта гісторыя маладога чалавека, які забівае таксіста, а потым правасуддзе забівае яго самога. Па сутнасці больш пра сюжэт гэтага фільма няма чаго сказаць. Прычыны злачынства нам невядомыя. Вядома, за што грамадства на юрыдычных падставах забівае гэтага хлопца. Але яго чалавечых матываў мы не даведаемся ніколі. <...> Думаю, што фільм, па сутнасці, не пра смяротнае пакаранне, а пра забойства наогул. Пра забойства, якое заўсёды — зло. Не ў залежнасці ад матываў, ад таго, хто забівае і каго»[21].

Асаблівая ўвага ў фільме надаецца другому забойству — павешанню асуджанага злачынца, якое знарок паказана ў дакументальнай манеры, з фізіялагічнымі падрабязнасцямі. «Ва ўсім гэтым — у жэстах святара і ката, адваката і ахоўніка, турэмнага лекара і пракурора — Кеслёўскі адкрывае не помсту, не кару, але пусты і самаздаволены рытуал, упартасць бясспрэчнай догмы, асвячонай стагоддзямі, але не свяшчэннай» (Мірон Чарненка)[22]. Джонатан Разенбаўм называў «Кароткі фільм пра забойства» «магчыма, самым пераканаўчым фільмам пра смяротнае пакаранне са ўсіх калі-небудзь знятых»[23].

Джэймс Берардзінэлі піша, што Кеслёўскаму ўдалося адначасова перадаць адразу некалькі ўражанняў: пры ўсёй жахлівай бессэнсоўнасці і жорсткасці забойства Яцэкам таксіста, што акцэнтавана працягласцю сцэны, Яцэк выглядае хутчэй не садыстам, а адзінокім і разгубленым чалавекам; Вальдэмар паказаны ледзь што не больш непрыемным, чым яго забойца. Кеслёўскі не толькі асуджае смяротнае пакаранне як прынцып, але яшчэ і спрабуе ачалавечыць злачынца[24].

Фільм атрымаў шэраг значных еўрапейскіх кінаўзнагарод, а па тэлебачанні яго паглядзелі больш за 20 мільёнаў палякаў. Па сутнасці гэтая карціна стала знішчальным аргументам супраць Артыкула 148, параграф 1 польскага ўгалоўнага кодэкса. Былі справакаваны нацыянальныя дыскусіі[14]. Апошні смяротны прысуд у Польшчы быў выкананы 21 красавіка 1988 года[25][26], праз месяц пасля прэм’еры фільма.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[27]
Empire 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[28]
FilmAffinity 7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак7.6 з 10 зорак[29]
Internet Movie Database 8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак8.1 з 10 зорак[30]
Rotten Tomatoes 9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак9.0 з 10 зорак[31]
КиноПоиск 7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак[32]

Тэлецыкл «Дэкалог» быў надзвычай добра прыняты гледачамі і крытыкамі як у Польшчы, так і за мяжой. Найбольшы поспех мела пятая частка і яе поўнаметражная версія «Кароткі фільм пра забойства»[14].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 9 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 8 з іх[33]:

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
41-ы[en] Канскі кінафестываль 1123.05.1988 Palme-d-or.png «Залатая пальмавая галіна» Кшыштаф Кеслёўскі Намінацыя [8]
Прыз журы[en] Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
Прыз ФІПРЭСІ Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
13-ы[pl] Фестываль польскага кіно Верасень 1988 «Залатыя гданьскія львы[pl]» Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [34]
1-я Еўрапейская кінапрэмія 26.11.1988 Найлепшы еўрапейскі фільм Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [9]
Мюнхенскі кінафестываль Прыз «Адна будучыня» Кшыштаф Кеслёўскі Перамога
43-я прэмія[en] «Бодыл» Сакавік 1990 Найлепшы еўрапейскі фільм[en] Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [35]
7-я прэмія[en] «Роберт[en]» 1990 Найлепшы замежны фільм[en] Кшыштаф Кеслёўскі Перамога [36]
Прэмія французскага сіндыката кінакрытыкаў Найлепшы замежны фільм Кшыштаф Кеслёўскі Перамога

Розніца з «Дэкалогам, пяць»[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з фінансавым пагадненнем, якое Кеслёўскі заключыў з польскім тэлебачаннем, з дзесяці эпізодаў тэлецыкла «Дэкалог» два мусілі мець поўнаметражныя версіі для кінатэатраў. Сам Кеслёўскі абраў для пашырэння «Дэкалог, пяць», пакінуўшы выбар другога фільма польскаму міністэрству культуры. Міністэрства абрала «Дэкалог, шэсць» і прафінансавала абедзве стужкі[37].

Розніца ў хранаметражы «Дэкалога, пяць» і «Кароткага фільма пра забойства» склала 27 хвілін. Хаця асноўны сюжэт у абедзвюх стужках аднолькавы, «Дэкалога, пяць» вызначаецца іншым парадкам некаторых эпізодаў і больш актыўным выкарыстаннем закадравага голасу[en], тады як поўнаметражны фільм іначай пачынаецца і аддае большую ролю юрысту Пятру. «Дэкалог, пяць» раптоўна саскоквае са сцэны забойства на сцэну вынясення прысуду, і не дае ніякіх тлумачэнняў, як Яцэка арыштавалі. Апроч таго ў тэлеверсіі адсутнічаюць некаторыя сцэны, якія дэтальней раскрываюць характары кожнага з персанажаў, а таксама некаторыя сюжэтныя лініі, адсутнасць якіх не ўплывае на асноўны сюжэт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lexicon of international films
  2. 2,0 2,1 http://www.imdb.com/title/tt0095468/ Праверана 28 красавіка 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 http://stopklatka.pl/film/krotki-film-o-zabijaniu Праверана 28 красавіка 2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 http://www.imdb.com/title/tt0095468/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  5. 5,0 5,1 ČSFD — 2001.
  6. Агульны катэхізіс (бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 12 верасня 2019.
  7. Krótki film o zabijaniu — Release Info (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 12 верасня 2019.
  8. 8,0 8,1 KROTKI FILM O ZABIJANIU — Festival de Cannes (фр.) . Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 12 верасня 2019.
  9. 9,0 9,1 European Film Academy: Winners 1988 (англ.) . Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 12 верасня 2019.
  10. Кесьлёвский, К. О себе = O sobie. — М.: Новое издательство. — С. 82. — 132 с. — ISBN 978-5-98379-130-5.
  11. 11,0 11,1 Haltof, M. The Cinema of Krzysztof Kieslowski: Variations on Destiny and Chance. — Columbia University Press, 2012. — С. 77. — 224 с. — (Directors' Cuts). — ISBN 978-5-98379-130-5.
  12. Kickasola, J. The Films of Krzysztof Kieslowski: The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — С. 208-210. — 332 с. — ISBN 978-0-82641-559-2.
  13. Kickasola, J. The Films of Krzysztof Kieslowski: The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — С. 202. — 332 с. — ISBN 978-0-82641-559-2.
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Збигнев Прейснер, эссе / an Essay about Zbigniew Preisner (руск.) . Блог Елены Кузьминой «Кино-переводы: статьи, интервью» (22 чэрвеня 2007). Праверана 3 мая 2019.
  15. Zbigniew Preisner — Preisner's Music (англ.) . «Discogs». Праверана 12 верасня 2019.
  16. Zbigniew Preisner — The Four Colors Of Łódź (англ.) . «Discogs». Праверана 12 верасня 2019.
  17. Zbigniew Preisner — Kieślowski (англ.) . «Discogs». Праверана 12 верасня 2019.
  18. 2046 — Original Soundtrack (англ.) . «AllMusic». Праверана 12 верасня 2019.
  19. Various — 2046 (Original Soundtrack From Wong Kar Wai's Film) (англ.) . «Discogs». Праверана 12 верасня 2019.
  20. Krótki film o zabijaniu — Soundtracks (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 12 верасня 2019.
  21. Kieślowski on Kieślowski, 1993, с. 159—160
  22. Мирон Черненко «Короткий фильм об убийстве» // Объектив. — 1990. — № 3.
  23. Rosenbaum, J. A Short Film About Killing and A Short Film About Love (8 лютага 1996). Праверана 24 жніўня 2017.
  24. Berardinelli, J. A Short Film About Killing. Праверана 24 жніўня 2017.
  25. Katarzyna Kaczorowska, Hanna Wieczorek. Dlaczego w Polsce nie ma kary śmierci? (польск.) . gazetawroclawska.pl (15 лютага 2014). Праверана 29 мая 2019.
  26. Mariusz Sepioło. Historia ostatniej egzekucji w Polsce. Tak wyglądała śmierć ostatniego skazańca (польск.) . deon.pl (21 красавіка 2018). Праверана 29 мая 2019.
  27. A Short Film About Killing (1987) — Krzysztof Kieslowski (англ.) . «AllMovie». Праверана 11 верасня 2019.
  28. David Parkinson. A Short Film About Killing Review (англ.) . «Empire». Праверана 11 верасня 2019.
  29. A Short Film About Killing (1988) — FilmAffinity (англ.) . «FilmAffinity». Праверана 11 верасня 2019.
  30. Krótki film o zabijaniu — IMDb (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 12 верасня 2019.
  31. A Short Film About Killing (1988) — Rotten Tomatoes (англ.) . «Rotten Tomatoes». Праверана 11 верасня 2019.
  32. Короткий фильм об убийстве — КиноПоиск (руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 11 верасня 2019.
  33. Krótki film o zabijaniu — Awards (англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 12 верасня 2019.
  34. Festiwal Polskich Filmów Fabularnych: Laureaci 1988 (польск.) . Афіцыйны сайт Фестывалю польскага кіно. Праверана 12 верасня 2019.
  35. 1990 (дацк.) . «bodilprisen.dk». Праверана 25 кастрычніка 2013.
  36. Robert Vindere Arkiv — Danmarks Film Akademi (дацк.) . «Danmarks Film Akademi». Праверана 12 верасня 2019.
  37. The Cinema of Krzysztof Kieślowski, 2004

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]