Перайсці да зместу

Спалох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спалох — гэта рэфлекторная рэакцыя на магчымую небяспеку. У склад рэакцыі звычайна ўваходзіць уздрыгванне, пашырэнне зрэнак, застыванне цела, радзей бывае мочаспусканне, дэфекацыя, адчуванне холаду. Паводле З. Фрэйда спалох падкрэслівае дзеянне небяспекі, калі не было гатовасці да страху[1].

Спалох і пачуццё страху

[правіць | правіць зыходнік]

Спалох часта блытаюць з пачуццём страху. Але спалох гэта не эмоцыя і не пачуццё, ён можа суправаджацца пачуццём страху, аднак гэта не з'яўляецца абавязковым. Акрамя страху, спалох можа выклікаць і іншыя эмоцыі: паніку, сабранасць, агрэсію. Гэта залежыць ад выпрацаванай звычкі.

На сілу спалоху ўплываюць некалькі фактараў:

  1. нечаканасць таго, што адбылося (чым нечаканей уздзеянне, тым мацнейшы спалох);
  2. папярэдні негатыўны досвед (калі з дзеяннем, што выклікае спалох, звязана непрыемны ўспамін, спалох будзе мацнейшы);
  3. бягучы эмацыйны фон (калі чалавек выпрабоўвае напружанне або хваляванне, спалох будзе мацнейшы);
  4. шматразовасць дзеяння з магчымасцю пераканацца, што спалох не прыводзіць да небяспечных наступстваў (пры шматразовым паўторы бяспечнай раптоўнай сітуацыі адбываецца прывыканне і сіла спалоху памяншаецца).

Эвалюцыя спалоху

[правіць | правіць зыходнік]

Спалох - адна з найстаражытнейшых рэакцый жывёл. У дзікай прыродзе ён патрэбен для таго, каб засцерагаць сябе ад небяспекі. Чым больш развіваліся віды, тым складаней станавілася рэакцыя спалоху.

У сысуноў вылучаюць 4 стадыі[2]:

  1. Уцячы.
  2. Біцца (калі ўцячы не атрымаецца).
  3. Змярцвець (калі праціўнік відавочна мацнейшы).
  4. Знепрытомнець (калі змярцвенне не дапамагло).

Зноскі

  1. Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин. 1998.
  2. http://www.psychologos.ru/articles/view/ispug