Перайсці да зместу

Станіслаў Вінцэнтавіч Казура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Вінцэнтавіч Казура
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 жніўня 1881(1881-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1961(1961-11-30) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Margerita Trombini-Kazuro[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Zygmunt Noskowski[d], Mieczysław Surzyński[d] і Giovanni Sgambati[d]
Прафесіі кампазітар
Інструменты арган
Жанры класічная музыка
Узнагароды
крыж Заслугі залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы

Станіслаў Вінцэнтавіч Казура (польск.: Stanisław Kazuro; 2 жніўня 1881, фальварак Тэклінопаль (цяпер Пастаўскі раён) — 30 лістапада 1961) — кампазітар, харавы дырыжор, педагог.

У 1910 годзе скончыў Варшаўскую кансерваторыю, акадэмію «Санта-Чэчыля» ў Рыме (1914), затым вучыўся ў Сарбоне (Парыж).

У 1914—1916 гадах быў харавым дырыжорам Варшаўскай філармоніі. З 1916 года выкладаў музычна-тэарэтычныя прадметы, спевы і харавое дырыжыраванне ў Варшаўскай кансерваторыі, дзе стварыў першы ў Польшчы факультэт, які рыхтуе настаўнікаў спеваў для агульнаадукацыйных школ. Напісаў падручнікі для агульнаадукацыйных і музычных школ.

У канцы 1910-х гадоў арганізаваў хор «300 дзяцей Павісля» (раён Варшавы), аратарыяльны хор Варшаўскай філармоніі, Польскую народную капэлу і інш. У 1940—1944 гадах выкладаў у Тайнай варшаўскай кансерваторыі. У 1945—1951 гадах — прафесар і рэктар Вышэйшай музычнай школы ў Варшаве.

Памёр Станіслаў Вінцэнтавіч 30 лістапада 1961 года. Пахаваны на могілках у Варшаве.

Аўтар харавых і вакальна-сімфанічных твораў. Яму належаць таксама оперы «Казка» («Bajka», 1916) і «Вяртанне» («Powrot», 1936), араторыі, сімфанічная паэма «Маладосць» і інш.

У канцы 1920-х гадоў у в. Камаі Пастаўскага раёна Станіслаў Казура запісаў беларускія народныя песні, частку з іх апрацаваў для аматарскіх хароў і голаса сола, у тым ліку «Чырвоная калінанька», «Малады дубочак»[1].

Зноскі

  • Драўніцкі, І. Дырыжор, арганіст, кампазітар, публіцыст, педагог / І. Драўніцкі // Пастаўскі край. — 2012. — 6 лістап. — С. 4.
  • Казура Станіслаў // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 110—137.
  • Казура Станіслаў // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 83.
  • Казура Станіслаў // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 519.
  • Казуро Станислав // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 473.
  • От Постав до Варшавы… он прошёл этот путь — композитор, педагог, дирижер // Уроженцы Витебщины в художественной культуре стран близкого и дальнего зарубежья : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. — С. 187—191.
  • Шумская, І. М. Прадстаўнікі беларускай музычнай культуры на Віленшчыне ў першай палове ХХ стагоддзя / І. М. Шумская // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 3. — С. 28-33.