Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк
Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Kyiv-Zhytomyr[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Харкаўска-Запарожская дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Marian Buczek[d] | ||||||
Пераемнік | Pavlo Honcharuk[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Q1526572? | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Луцкая дыяцэзія[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Харкаўска-Запарожская дыяцэзія[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Адэска-Сімферопальская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Bronislaw Bernacki[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
23 чэрвеня 1956 (67 гадоў) |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Яўгенавіч Шырокарадзюк (26 чэрвеня 1956, в. Карначыўка, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, а ў 1981 годзе патаемна ўступіў у Ордэн Братоў Меншых (OFM). Навіцыят і законную фармацыю праходзіў адначасова з вучобаю ў семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 1984 года, а вечныя манаскія абяцанні прынёс 26 жніўня 1988 года.
З 1984 года па 1994 год быў пробашчам у Палонным і Славуце ў сваёй роднай дыяцэзіі. 26 лістапада 1994 года быў менаваны дапаможным біскупам у Жытоміры (з 25 лістапада 1998 года — Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія).
Біскупскае пасвячэнне прыняў з рук Папы Яна Паўла II 6 студзеня 1995 года. З 1996 па 2016 год быў дырэктарам дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas-Spes Украіна.
З 24 ліпеня 2012 года выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара Луцкай дыяцэзіі. 12 красавіка 2014 года быў прызначаны біскупам Харкаўска-Запарожскім.
2 лютага 2019 года Святы Айцец прызначыў Станіслава Шырокарадзюка OFM біскупам-каад’ютарам Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі са спецыяльнымі паўнамоцтвамі. 18 лютага 2020 Папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы біскупа Браніслава Бярнацкага і прызначыў яго біскупам[1].
Зноскі
- Кіеўска-Жытомірская дыяцэзія
- Тытулярныя біскупы
- Апостальскія адміністратары
- Луцкая дыяцэзія
- Адэска-Сімферопальская дыяцэзія
- Выпускнікі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
- Асобы
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Каталіцкія біскупы Украіны
- Францысканцы