Ян Павел II (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Павел II
лац.: Ioannes Paulus PP. II
JohannesPaulII.jpg
Герб
Сцяг
264-ы Папа Рымскі
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Абранне:

16 кастрычніка 1978

Інтранізацыя:

22 кастрычніка 1978

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Ян Павел I

Пераемнік:

Бенедыкт XVI

Сцяг
6-й Суверэн Ватыкана
16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
Інтранізацыя:

22 кастрычніка 1978

Папярэднік:

Ян Павел I

Пераемнік:

Бенедыкт XVI


Адукацыя:

Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага
Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага
Ягелонскі ўніверсітэт
Ягелонскі ўніверсітэт

Навуковая ступень:

доктар багаслоўя[d]

Прафесія:

ксёндз, паэт, палітык, эсперантыст, пісьменнік, праваахоўнік, прафесар універсітэта, святар

Нараджэнне:

18 мая 1920(1920-05-18)[1]
Вадавіцы, Гміна Вадавіцы, Вадавіцкі павет[d], Малапольскае ваяводства, Польшча[2][3]

Смерць:

2 красавіка 2005(2005-04-02)[2] (84 гады)
Апостальскі палац, Ватыкан[4][5][6]

Пахаванне:

Сабор Святога Пятра

Бацька:

Караль Вайтыла[d]

Маці:

Эмілія Вайтыла[d]

Жонка:
Прыняцце свяшчэннага сану:

1 лістапада 1946

Кардынал з:

26 чэрвеня 1967


Аўтограф:

Signature of John Paul II.svg


Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Залаты Алімпійскі ордэн
Ордэн Усмешкі
Commons-logo.svg Ян Павел II на Вікісховішчы
Ян Павел ІІ

Ян Па́вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II, італ.: Giovanni Paolo II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла, польск.: Karol Józef Wojtyła польскае вымаўленне ; 18 мая 1920, Вадовіцы, Кракаўскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 2005, Ватыкан) — святы, Папа Рымскі, прадстаяцель Рымска-каталіцкай царквы з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года.

Увёў новы Кодэкс кананічнага права (1983). Абвясціў новы Катэхізіс каталіцкай царквы (1992). Правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 епіскапа і 232 кардыналы. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме «motu proprio», тысячы папскіх лістоў. Апублікаваў тры кніжкі.

Выжыў пасля замаху на яго жыццё (13 мая 1981), прыпісваў сваё вылячэнне ўмяшальніцтву Маці Божай Фацімскай.

Па працягласці свайго пантыфікату ён саступае толькі Апосталу Пятру і папу Пію IX (18461878).

Яго пераемнікам стаў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, які прыняў імя Бенедыкт XVI.

У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

У 2014 абвешчаны святым.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Караль Юзэф Вайтыла нарадзіўся ў горадзе Вадовіцы, у паўднёвай Польшчы, у сям'і былога афіцэра аўстрыйскай арміі. Ён быў малодшым з двух дзяцей Караля Вайтылы-старэйшага і Эміліі Качароўскай, якая памерла, калі будучаму Папу было ўсяго дзевяць гадоў. Не дасягнуўшы 20-гадовага ўзросту, Караль Вайтыла-малодшы застаўся круглым сіратой.

Караль паспяхова вучыўся. Скончыўшы ліцэй у 1938 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны, ён паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта у Кракаве. Тады ж стаў членам «Студыі 38» — тэатральнага гуртка. У час нямецкай акупацыі, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, пакінуў вучобу і працаваў у каменяломні каля Кракава, а потым перайшоў на хімічны завод кампаніі Solvay.[7]

У 1942 годзе Караль Вайтыла запісаўся на агульнаадукацыйныя курсы падпольнай Кракаўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён стаў адным з ініцыятараў «Рапсадзічнага тэатра», які дзейнічаў падпольна. У 1944 годзе архібіскуп Кракаўскі кардынал Стафан Сапега па меркаваннях бяспекі перавёў Вайтылу разам з іншымі «нелегальнымі» семінарыстамі на працу ў епархіяльнае кіраванне ў архібіскупскім палацы, дзе Караль застаўся да канца вайны.

Яшчэ ў юнацтве ён стаў паліглотам і досыць бегла размаўляў на дзесяці мовах — на роднай польскай, і акрамя таго на славацкай, рускай, італьянскай, французскай, іспанскай, партугальскай, ўкраінскай, нямецкай і англійскай. А таксама, зразумела, ведаў латынь.

Служэнне царкве[правіць | правіць зыходнік]

Святар Караль Вайтыла ў Няговічы, 1948
Візіт ў кармеліцкую царкву Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кракаве — пачатак чэрвеня 1967 года, незадоўга да свайго прызначэння кардыналам

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]