Перайсці да зместу

Старэйшыя арканы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Да старэйшых (вялікіх) арканаў адносяцца 22 карты з калоды Таро ў 78 карт. У кожнай старэйшай арканы ёсць свой нумар ад 0 да 21 і арыгінальная назва.

У найбольш распаўсюджаным варыянце калоды арканы маюць назвы «Дурань» («Блазан»), «Чараўнік», «Святарыня», «Імператрыца», «Імператар», «Іерафант» («Першасвятар»), «Моц», «Калясніца», «Справядлівасць», «Пустэльнік», «Кола Фартуны», «Каханкі» («Выбар»), «Шыбенік», «Смерць», «Стрыманасць», «Д'ябал», «Вежа», «Зорка», «Месяц», «Сонца», «Страшны суд», «Свет».

Апісанне карт

[правіць | правіць зыходнік]
Выява Назва Апісанне і значэнне[1] Ключавыя словы[2]
0
(XXII)
Блазан

Дурань

Шаленец

The Fool

Le Fou

На карце чалавек у незвычайнай і яркай вопратцы, з ружай у руцэ. На плячо ў яго закінутая палка, з якой звісае мяшок з вышыўкай вядзьмарскімі сімваламі. Ён глядзіць у неба і ідзе да абрыву, а сабака ў яго ног намагаецца яго спыніць. першаўява — Дзіця, Наіўны дурань;

задача — неперадузятае ўспрыманне новага, пазнанне праз гульню;

мэта — радасць жыцця, лёгкае атрыманне досведу;

рызыка — застацца няўмелым, легкадумным, не мець планаў;

жыццеадчуванне — прадпрымальнасць, звычка давяраць інтуіцыі, нічым не пашкоджаная радасць жыцця, дапытлівасць, бесклапотнасць

I Чараўнік

Штукар

The Magician (The Mountebank)

Le Magicien (le Bateleur)

На карце чараўнік у прасторным адзенні трымае ў паднятай руцэ магічнае жазло. Над галавой знак бясконцасці, а на поясе дзве змеі кусаюць адна адну за хвост. На падлозе квітнеюць расліны, а на стале перад ім ляжаць жазло, кубак, меч і дэнарый (масці малодшых Арканаў) першаўява — Творца, Майстар;

задача — актыўнасць, ініцыятыва, стварэнне і рашэнне задач;

мэта — майстэрства, спазнанне;

рызыка — запасці ў мары пра ўсемагутнасць, махлярства;

жыццеадчуванне — упэўненасць у сябе, вялізны талант, магутнасць.

II Святарыня

Жрыца

Папеса

The High Priestess (Popess

La Papesse

Святарыня сядзіць на троне паміж чорнай і белай калонамі. На калонах яўрэйскія літары бет і йуд азначаюць Сонца і Месяц. На святарыні папская тыяра, у руках скрутак. Таксама адлюстраваны месяцовы серп, плады граната, на падлозе цячэ вада. першаўява — Царыца Нябесная;

задача — цярплівае чаканне імпульсаў, адзінага імгнення, гатоўнасць да ўспрымання;

мэта — інтуітыўная ўпэўненасць, глыбокае разуменне, прадчуванне развіцця падзей;

рызыка — магчымая адмова ад рэчаіснасці, самападман, нерашучасць;

жыццеадчуванне — уменне даць усяму ісці сваім пуцём, давер да вярхоўнай улады, натхненне праз назіранне.

III Імператрыца

Гаспадыня

The Empress

L’Imperatrice

Імператрыца сядзіць на троне пасярод сада кветак і травы, праз які цячэ рака. У падножжа трона можа стаяць шчыт у форме сэрца са знакам планеты Венеры. На галаве жанчыны карона з 12 зоркамі, якія азначаюць знакі задыяка. першаўява — Маці, Маці-прырода;

задача — урадлівасць, нараджэнне новага;

мэта — сіла жыцця, рост, цыклічнае абнаўленне, жыццесцвярджэнне;

рызыка — дзікасць, нясталасць;

жыццеадчуванне — уступ на ўрадлівую ніву, радасць жыцця, веданне цыклаў, давер да палнаты быцця.

IV Імператар

Гаспадар

The Emperor

L’Empereur (l’Auctoritas)

Імператар напружана сядзіць на простым каменным троне, вакол яго лысыя горы і чырвонае неба. Трон альбо карона могуць быць упрыгожаныя галовамі баранаў, сімваламі планеты Марс. першаўява — Бацька, Бацькаўшчына;

задача — паслядоўнае ажыццяўленне намераў, настойлівасць;

мэта — стварэнне і забеспячэнне парадкаў і бяспекі, структура, вытрымка;

рызыка — упартасць, педантызм, коснасць;

жыццеадчуванне — усведамленне адказнасці, рэалістычнасць, цвярозадумнасць.

V Першасвятар

Жрэц

Іерафант

The Pope (The Hierophant)

Le Papeder

Чалавек у царкоўным уборы сядзіць на троне, яго рукі ствараюць жэст бласлаўлення. Вакол яго чырвоныя розы і белыя лілеі. першаўява — Святы;

задача — увага да бачнага і нябачнага, пошук сутнасці;

мэта — здабыццё сутнасці і шляху;

рызыка — стаць святошай, махляром;

жыццеадчуванне — падтрымка праз веру, веданне сутнасці рэчаў.

VI Каханкі

The Lovers

L’Amoureux

У Эдэмскім садзе аголеныя Адам і Ева. Над імі лунае анёл. За Евай бачна Дрэва пазнання, за Адамам — Дрэва жыцця. першаўява — выбар;

задача — выбар па вяленню сэрца;

мэта — беззваротная рашучасць ісці абраным шляхам, быць з дадзеным чалавекам, вырашыць дадзеную задачу;

рызыка — пераацаніць свае сілы, уйсці ў мары;

жыццеадчуванне — гатоўнасць і ўменне выбіраць.

VII Калясніца

Вознік

The Chariot

Le Chariot

Вознік на калясніцы апрануты ў даспех і пальчаткі, у калясніцу запрэжаны два сфінксы, сумны і радасны. Над галавой возніка балдахін з зорным небам, калясніца ўбрана выявамі зорак і шчыта з крыламі. першаўява — Выхад у свет, Прарыў;

задача — знішчэнне супярэчнасцяў, пошук новага;

мэта — пазнаць свет, раскрыць таямніцы, тварыць вялікія справы;

рызыка — бравада, няздольнасць стрымліваць сябе;

жыццеадчуванне — аптымізм, прага дзеяння, сталенне.

VIII Моц

The Force

Strength

La Force

Жанчына гуляецца са львом. На галаве і не поясе ў яе вянок з кветак, над галавой -- сімвал бясконцасці. першаўява — Утаймаванне звера;

задача — прыняць сваё жыццё з радасцю, мужнасць, гатоўнасць справіцца з рэчаіснасцю;

мэта — любоў да жыцця, свяшчэннае жаданне, сустрэча з асабістымі дзікімі парывамі;

рызыка — стаць жорсткім, косным;

жыццеадчуванне — адчуваць паўнату жыцця, з радасцю прымаць удзел ува ўсім, але пры неабходнасці даваць адпор.

IX Пустэльнік

Стары

The Hermit

L’Ermite

На вяршыні гары стаіць мужчына ў манаскім адзенні. У руцэ ён трымае ліхтар с зоркай унутры, другой рукой абапіраецца на залаты посах. першаўява — Мудры стары;

задача — адыход ад спраў, шлях унутр сябе, разважанне, унутраная сабранасць;

мэта — пазнаць сябе, абараніць сябе ад знешняга ўплыву, стварыць сваю сістэму каштоўнасцяў, быць сабой;

рызыка — стаць адзінокім, замкнуцца ў сябе, узлавацца;

жыццеадчуванне — яснасць і адназначнасць, унутраны спакой, здабыццё сябе.

X Кола Фартуны

Кола Лёсу

The Wheel of Fortune

La Roue de Fortune

У сярэдзіне кола з пісьмёнамі: тэтраграматон (літары йуд, хей, вав, хех), лацінскія літары TORA, алхімічныя сімвалы ртуці, серы, вады і солі. У кутах сімвалы евангелістаў: арол, леў, бык і анёл. першаўява — Прызначэнне, Прадказанне аракула;

задача — усведамленне вышэйшага закона, прыняцце пастаўленай задачы;

мэта — пераўтварэнне ніжэйшага ў вышэйшае, выкананне жыццёвай задачы, дасягненне цэласнасці;

рызыка — фаталізм, няправільна зразумець сваю задачу;

жыццеадчуванне — урокі і досвед, якія дазваляюць атрымаць цэласнасць, нават калі першы час яны не падабаюцца.

XI Справядлівасць

Правасуддзе

The Justice

La Justice

На троне сядзіць дачка багіні Феміды, Дзіке, у простым адзенні. У адной яе руцэ меч, у другой — шалі, на галаве карона. На асноведдзі дзве калёны і занавес. першаўява — Розум;

задача — усведамленне існуючых законаў, здольнасць ствараць разумныя меркаванні, грамадзянская мудрасць;

мэта — адказнасць, справядлівыя правілы, ураўнаважанасць, атрыманне досведу;

рызыка — самадурства, забабоны, жаданне судзіць;

жыццеадчуванне — як узарэш, так і збярэш, неабходнасць дзейнічаць па правілах.

XII Шыбенік

The Hanged Man (The Traitor)

Le Pendu (le Traitre)

Юнак падвешаны за ногу да Т-падобнага крыжу. Яго рукі звязаны за спінай, левая нага закінутая за правую, а твар спакойны першаўява — Іспыт;

задача — паварот, асэнсаванне і гатоўнасць ахвяраваць нешта каштоўнае;

мэта — рост у глыбь;

рызыка — трапіць у замкнёнае кола;

жыццеадчуванне — безвыходна захраснуць у цяжкасцях, знямога, іспыт на пакору і цярплівасць.

XIII Смерць

The Death

La Mort

На кані шкілет у даспехах, вакол яго людзі: багацей і бядняк, стары і дзіця, воін і біскуп. У руках шкілета чорны сцяг з белай кветкай. На асноведдзі заходзіць сонца, бачная рака Лета, каля яе берага лодка. першаўява — Смерць;

задача — развітанне, адыход ад спраў, завяршэнне, развязка;

мэта — вызваленне, пераадоленне эга, знішчэнне бар'ераў, глыбіннае пераўтварэнне;

рызыка — паддацца страху, спатыкнуцца і ўпасці;

жыццеадчуванне — імкненне да спакою, да аднаўлення, развітанне з мінулым.

XIV Стрыманасць

The Temperance

La Tempérance

Жанчына стаіць на беразе ракі, трымае ў руках два кубкі, пералівае ваду з аднаго ў іншы. За плячыма ў яе крылы, на грудзях трохкутнік, заключаны ў квадрат. першаўява — Анёл, правадыр душ;

задача — даверыцца вярхоўнай сіле, ведаць сваю меру;

мэта — унутраная ўпэўненасць, дасягненне цэласнасці, цярпенне;

рызыка — пасрэднасць, давер ілжывым каштоўнасцям;

жыццеадчуванне — гармонія, свабода, здароўе.

XV Д'ябал

The Devil

Le Diable

На камені сядзіць вялізарны д'ябал з крыламі, рагамі і хвастом, адна рука паднята ўверх, другая сціскае факел. Паміж яго рагое паревернутая пентаграма. Унізе да каменя прыкаваныя Адам і Ева, таксама з рагамі і хвастамі. першаўява — Праціўнік;

задача — пераадоленне ўнутраных канфліктаў, усведамленне сваіх ценявых праяў;

мэта — зразумець асабістыя памылкі, вызваленне ад зайздрасці;

рызыка — паддацца асабістай цені, упасці ў нястрыманасць, захапіцца барацьбой за ўладу;

жыццеадчуванне — барацьба са злом, магчымасць выправіць памылкі.

XVI Вежа

The Tower

La Maison-Dieu

У высокую вежу з каронай замест купала б'е маланка. Вежу перасякае расколіна, карона падае, у вокнах полымя, з вяршыні падаюць людзі. першаўява — Вызваленне;

задача — пераадоленне ўсяго старога, выйсце з цесных рамак;

мэта — вызваленне ад аўтарытарных фігур, прарыў да свабоды;

рызыка — пацярпець няшчасце, стаць ахвярай;

жыццеадчуванне — рэзкія перамены, няўпэўненасць.

XVII Зорка

The Star

Les Etoiles

Каля вады на адным калене стаіць жанчына, у яе руках два збаны, з якіх льецца вада. Вакол яе прыгожы краявід, на дрэве сядзіць птушка, на небе адна вялікая і сем маленькіх зорак. Ногі жанчыны не кранаюцца зямлі, ад яе няма цені. першаўява — Мудрасць;

задача — надзея, вобраз будучыні;

мэта — разуменне вышэйшых узаемаадносін;

рызыка — у пагоні за будучыняй страціць цяпершчыню;

жыццеадчуванне — вера ў будучыню, прыліў сіл.

XVIII Месяц

The Moon

La Lune

Месяц свеціць на зямлю і раку. На яго выюць сабака і воўк, у рацэ рак і рыбы. Ад ракі да гарызонту ідзе сцежка, паабапал яе каменныя стаўбы. першаўява — Ноч, час перад світанкам;

задача — змена напрамку, пераадоленне страхаў;

мэта — вяртанне да святла;

рызыка — страціць мэту, заблудзіцца;

жыццеадчуванне — няўпэўненасць, страхі, журба.

XIX Сонца

The Sun

Le Soleil

Над мірным краявідам свеціць сонца. Дзіця ў вяночку сядзіць на кані і трымае ў руцэ чырвоны сцяг. першаўява — Світанак;

задача — сапраўдная згода;

мэта — адраджэнне, разуменне неабходнасці быць сціплым;

рызыка — стаць банальным, косным;

жыццеадчуванне — спакой, радасць жыцця.

XX Страшны суд

The Judgement

Le Jugement

Падчас Страшнага суда трубіць анёл, мёртвыя паўстаюць з магіл. першаўява — Цуд перамянення;

задача — ацаленне, выратаванне;

мэта — Выратаванне;

рызыка — стаць махлярам;

жыццеадчуванне — душэўнае здароўе, мір у душы.

XXI Свет

The World

Le Monde

У крузе з кветкавай гірлянды танцуе андрагінная фігура з жазлом у кожнай руцэ. У вуглах сімвалы евангелістаў. першаўява — Вяртанне ў Эдэм;

задача — знайсці сваё прызначэнне;

мэта — заняць сваё месца, стаць сабой;

рызыка — страх перад жыццём, уцякаць ад рэчаіснасці;

жыццеадчуванне — мір, адчуванне глыбокага задавальнення.

  1. Апісанне для калоды Райдэра-Уэйта-Сміт (Rider–Waite–Smith tarot deck)
  2. Апісанне па кнізе Хайо Бенцхафа «Таро и путешествие героя» (Hajo Banzhaf).
  • Таро: тэорыя і практыка. Поўнае апісанне сістэмы Артура Эдварда Уэйт.
  • Каплан С. Р Класіка Таро: паходжанне, гісторыя, варажба. — М., 2004.
  • С. Л. Макгрэгар Матерс. Таро. Акультнае значэнне, выкарыстанне ў прадказанні, метады гульні, і г. д., 1888.
  • Хайо Банцхаф. Таро і падарожжа героя.