Стыланіхія
Выгляд
Стыланіхія | |||||||||||||||
Стыланіхія ракушкавая (Stylonychia mytilus) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Stylonychia Ehrenberg, 1830 | |||||||||||||||
|
Стыланіхія (Stylonychia) — род брухараснічных інфузорый.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела (даўжыня 100—300 мкм) прадаўгавата-авальнае, укрыта відазмененымі раснічкамі: на спіне кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца ў пучкі, так званыя цыры, з дапамогая якіх стыланіхіі рухаюцца.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]У сусветнай фауне апісана каля 20 відаў. Жывуць у прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі найбольш пашырана стыланіхія ракушкавая (Stylonychia mytilus).
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дробнымі жгуцікавымі, інфузорыямі.
Размнажэнне бясполае (дзяленнем папалам) і палавое (кан'югацыя).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лук'яновіч Л. Стыланіхія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.