Перайсці да зместу

Сузана Эркулана-Оўзель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сузана Эркулана-Оўзель
парт.: Suzana Herculano-Houzel
Дата нараджэння 1972
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці нейрабіёлаг
Навуковая сфера нейрабіялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Yves Frégnac[d]
Узнагароды
Сайт suzanaherculanohouzel.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сузана Эркулана-Оўзель (парт.: Suzana Herculano-Houzel) — бразільскі нейрабіёлаг. Асноўная сфера яе дзейнасці — параўнальная нейраанатомія  (руск.); яе вынікі ўключаюць метад падліку нейронаў мозгу чалавека і іншых жывёл і ўзаемасувязь паміж плошчай кары галаўнога мозгу і таўшчынёй і колькасцю картыкальных зморшчын.

Сузана Эркулана-Оўзель нарадзілася ў 1972 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яна скончыла біялагічны факультэт Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанэйра  (руск.) (1992), атрымала ступень магістра ва Універсітэце Кейс-Вестэрн-Рэзерв універсітэт  (руск.) (1995) і ступень доктара нейрабіялогіі ва Універсітэце П’ера і Марыі Кюры (1999). Яна таксама была навуковым супрацоўнікам Інстытута даследаванняў мозгу Макса Планка  (англ.) (1999).

Эркулана-Оўзель была выкладчыкам Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра  (руск.) з 2002 па май 2016 года, затым яна перайшла ва Універсітэт Вандэрбільта  (руск.)[2].

Яна выдала кнігі па папулярызацыі навукі і вядзе калонкі для газеты Folha de S.Paulo  (англ.) і часопіса Scientific American Brazil  (англ.). Яна была першым бразільскім спікерам на канферэнцыі TED Global у 2013 годзе.

У 2004 годзе яна выйграла прэмію Жазэ Рэйса  (англ.) ў галіне навуковай камунікацыі.

  • Human Advantage: A New Understanding of How Our Brain Became Remarkable. Editor: The Mit Press; (2016). ISBN 0262034255

Зноскі

  1. https://as.vanderbilt.edu/biosci/people/index.php?group=secondary-faculty Праверана 9 снежня 2019.
  2. Neurocientista Suzana Herculano-Houzel deixa o país (парт.)(недаступная спасылка). piauí. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 9 лютага 2023.