Сун Чо
Сун Чо | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 320 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 377 |
Грамадзянства |
|
Дзеці | Sun Gan[d], Sun En[d], Sun Ju[d] і Sun Kai[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Сун Чо (кіт. трад. 孫綽, 320—377) — кітайскі дзяржаўны дзеяч, будысцкі ідэолаг і пісьменнік эпохі дынастыі Цзінь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 320 годзе ў г. Таюань (у сучаснай правінцыі Шаньсі). Паходзіў з уплывовага чыноўніцкага клана. Займаў высокія пасады ў адміністрацыйным апараце дынастыі Цзінь. Памёр у 377 годзе.
Будызм
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца адным з найбольш значных ідэолагаў будызму перыяду станаўлення кітайскіх будыйскіх школ. Ён абараніў папулярны на раннім этапе распаўсюджвання будызму ў Кітаі тэзіс аб ідэалагічнай тоеснасці вучэння Буды традыцыйным кітайскім вучэнням і аб духоўным сваяцтве іх заснавальнікаў: «Канфуцый гэта Буда, Буда гэта Канфуцый». Спрабаваў інтэрпрэтаваць вучэнне аб праджні — «мудрасці» з пазіцый філасофіі прасякнутай даоскімі ідэямі філасофіісюань-сюэ, спрыяючы тым самым «кітаізацыі» будызму. Яго погляды выкладзены ў трактаце «Даа юй лунь» («Алегарычныя разважанні пра даа»), тэкст якога ўвайшоў у будыйскую анталогію VI стагоддзя «Хун мін цзы».
Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]Сунь Чо належыць паэтычны твор. «Ю Цяньтайшань фу» («Ода пра ўзыходжанне на гару Цяньтай») — першы ў кітайскай літаратуры з выразнымі будысцкімі матывамі. Акрамя таго, вядомы верш «Павільён архідэй».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Yip, Wai-lim (1997). Chinese Poetry: An Anthology of Major Modes and Genres . (Durham and London: Duke University Press). ISBN 0-8223-1946-2