Супарт
Выгляд
Су́парт[1] (англ.: support, ад лат. supporto — падтрымліваю) — рухомы вузел металарэзнага або дрэваапрацоўчага станка, прызначаны для мацавання і перамяшчэння рэзальных інструментаў адносна апрацоўваемых дэталяў.
Паводле віду апрацоўкі супарты: такарныя, шліфавальныя і інш.
Паводле тыпу мацавання інструментаў: разцовыя, рэвальверныя (на супарце мацуецца рэвальверная галоўка).
Паводле месцазнаходжання на станку: пярэднія, верхнія і інш.
Паводле напрамку руху: падоўжныя, папярочныя, вагаючыеся, універсальныя.
Якасць і жорсткасць супарта ў значнай меры вызначае дакладнасць станка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́парт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суппорт // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)