Перайсці да зместу

Суперфекундацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суперфекундацыя (лац.: superfēcundātiō «звышапладненне») — апладненне двух або больш яйцаклетак аднаго авуляцыйнага перыяду сперматазоідамі розных мужчынскіх асобін.

Апладненне некалькіх яйцаклетак рознымі сперматазоідамі звычайна адбываецца на працягу некалькіх гадзін або дзён пасля першага акта апладнення ў дадзеным авуляцыйным перыядзе. Сперматазоіды могуць існаваць ўнутры цела самкі на працягу 4-5 дзён. Пасля авуляцыі яйцаклетка здольная да апладнення на працягу 12-48 гадзін.

Апладненне яйцаклетак сперматазоідамі ад розных самцоў вельмі рэдка сустракаецца сярод людзей. У выпадках аспрэчвання бацькоўства суперфекундацыя выяўляецца ў 2,4 % бацькоў з адным дзіцем[1], але досыць часта ў котак і асабліва часта ў сабак. Лічыцца, што бяздомныя сабакі могуць прыносіць у прыплодзе шчанюкоў, усе бацькі якіх-розныя. Тэарэтычна яйкаклеткі жанчыны, якая мела неабаронены палавы акт з двума і больш мужчынамі ў кароткі перыяд часу ў момант авуляцыі, могуць быць аплодненыя сперматазоідамі розных самцоў.

У грэчаскай міфалогіі блізнюк Геракла, Іфікл  (руск.), быў сынам не Зеўса (бацькі Геракла), а смяротнага мужчыны Амфітрыёна  (руск.). Леда  (руск.), гераіня іншага старажытнагрэчаскага міфа, зацяжарыла чатырма дзецьмі ад двух палавых партнёраў: двума (Палідэўк  (руск.) і Алена) — ад Зеўса і двума (Палідэўк  (руск.) і Клітэмнестра) — ад Тындарэя  (руск.).

Зноскі

  1. Wenk, R. E.; Houtz, T; Brooks, M; Chiafari, F. A. (1992). «How frequent is heteropaternal superfecundation?». Acta geneticae medicae et gemellologiae. 41 (1): 43-7. PMID 1488855.