Сцяг лужыцкіх сербаў
Выгляд
Сцяг лужыцкіх сербаў | |
---|---|
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг лужыцкіх сербаў з'яўляецца сцягам лужычанаў. Як і ў большай часткі славянскіх краін, складаецца з панславянскіх колераў, уведзеных у 1848 годзе ў Празе на аснове рускіх нацыянальных колераў [1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне аб сербскім сцяге датуецца 1842 годам. У чэрвені 1848 года на Першым славянскім кангрэсе ў Празе дэлегацыя лужыцкіх сербаў абвясціла сваім сімвалам сіне-чырвона-белы сцяг[2].
Нацысты забаранілі гэты сцяг у 1935 годзе. З 17 мая 1945 года арганізацыя лужыцкіх сербаў «Домавіна» («Радзіма») зноў пачала выкарыстоўваць гэты сцяг[2].
У заканадаўстве ГДР згадак пра лужыцкі сцяг няма, але саветыы Котбуса і Дрэздэна дазволілі яго выкарыстанне ў асаблівых выпадках[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Вилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика
- ↑ а б в Лужицкие сербы: Тысяча лет противостояния ассимиляции Архівавана 28 мая 2013 года.