Перайсці да зместу

Сямён Восіпавіч Жыгмант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Восіпавіч Жыгмант
руск.: Семён Жигмонт
Дата нараджэння 1812
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1886(1886-03-03)
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал ад інфантэрыі
Камандаваў Адэскі 48-ы пяхотны полк[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра ордэн Белага арла Ордэн Святой Ганны залатая зброя «За храбрасць» ордэн Святога Станіслава

Сямё́н Во́сіпавіч Жы́гмант (руск.: Семён Осипович (Иосифович) Жигмонт; 1812 — 3 сакавіка 1886) — расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі. З шляхецкага роду Жыгмантаў.

Выхоўваўся ў Паўлаўскім кадэцкім корпусе. 14 лістапада 1830 у чыне прапаршчыка пераведзены Лейб-гвардыі Фінляндскі полк.

У 1835 у чыне падпаручніка пераведзены на Каўказ, дзе пад кіраўніцтвам Вельямінава прымаў удзел у экспедыцыі за Кубань, займаў пасаду старшага ад’ютанта штабу войскаў Каўказскай лініі і Чарнаморыі.

1843 года ў чыне штабс-капітана другі раз хадзіў на Кубань з аддзелам генерал-ад’ютанта Гуркі, а ў 1845 удзельнічаў у Даргінскай экспедыцыі; за ваенныя дасягненні прызначаны палкоўнікам.

У 1846 камандзіраваны ў Абразчыкавы пяхотны полк, у 1852 пераведзены ў Суздальскі пяхотны полк і ў тым самым годзе прызначаны камандзірам Адэскага егерскага палка. Прызначаны 19 красавіка 1853 генерал-маёрам, на чале Адэскага палка выправіўся на тэатр вайны з Турцыяй, дзе 25 снежня 1853, знаходзячыся ў складзе аддзела генерала К. А. Бельгарда, прыняў удзел у баі пры Чататы, своечасова і на ўласную ініцыятыву з'явіўшыся на дапамогу Табольскаму пяхотнаму палку Аляксандра Баўмгартэна, атакаванаму пераўзыходнымі сіламі туркаў. Сам Жыгмант быў паранены дзвюма кулямі і цяжка кантужаны аскепкам. Узнагародай за Чататы была залатая шпага з дыямантамі і надпісам «За адвагу», а батальёны, што былі падчас бою пад яго асабістым кіраўніцтвам, атрымалі Георгіеўскія сцягі. Толькі ў лютым 1855 Жыгмант акрыяў ад ранаў і быў прызначаны камандуючым рэзервовай дывізіяй Грэнадзёрскага корпуса і на працягу ўсяго астатняга часу вайны знаходзіўся ў Фінляндыі пры ахове прыморскіх берагоў, у тым самым 1855 атрымаў ордэн Св. Георгія 4-й ступені за 25 гадоў бездакорнай службы.

У 1857 быў прызначаны памочнікам начальніка 2-е грэнадзёрскай дывізіі, у 1858 быў ганараваны ордэна Св. Станіслава 1-й ступені. Ад 26 студзеня 1860 да 4 красавіка 1871 камандаваў 13-й пяхотнай дывізіяй, за гэты час быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны 1-е ступені (1864) і Св. Уладзіміра 2-е ступені (1869).

У генерал-лейтэнанты прызначаны 23 красавіка 1861, а 30 жніўня 1881 — у генералы ад інфантэрыі з прызначэннем сябрам Аляксандраўскага камітэта аб параненых, у 1879 атрымаў ордэн Белага Арла.

Зноскі