Перайсці да зместу

Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў
Нараджэнне 14 жніўня 1983(1983-08-14) (41 год)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў (нар. 14 жніўня 1983, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў ДУА «Казельскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, дырэктарам філіяла Гарадзецкая базавая агульнаадукацыйная школа ДУА «Сярэдняя школа г.п. Краснаполле», галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Краснапольскага райвыканкама, першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 28-га скліканняў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

3 25 мая 2024 года — першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.[1]

Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[2].

Зноскі