Сяргей Аляксандравіч Хіжнічэнка
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Хіжнічэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 ліпеня 1991[1][2][…] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Казахстан | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Хіжнічэнка (нар. 17 ліпеня 1991, Усць-Каменагорск) — казахстанскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2009—2020).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Усход» з роднага горада Аскемен. З 2008 года пачаў гуляць за «Усход» у Прэм’ер-лізе і хутка стаў адным з лідараў каманды. Пасля вылету «Усхода» з элітнага дывізіёна ў 2010 годзе папоўніў склад сталічнага «Лакаматыва», дзе пераважна выхадзіў на замену. Другую палову сезона 2010 правёў у арэндзе ў «Атырау».
У лютым 2011 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра». Разам з клубам выйграў два чэмпіёнскіх тытула, стаў уладальнікам Кубка і Суперкубка Казахстана. У 2013 годзе дапамог камандзе прайсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Карона», аднак не здолеў праявіць сябе, за год забіўшы толькі адзін гол у чэмпіянаце. У снежні 2014 года вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Актабэ», але ў 2016 годзе перайшоў у «Табол».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Аднак, замацавацца ў аснове салігарчан не здолеў, звычайна толькі выхадзіў на замену. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клуб[5] і неўзабаве вярнуўся ў карагандзінскі «Шахцёр».
У сакавіку 2018 года стаў іграком «Ардабасы» з Шымкента, аднак з-за цяжкай траўмы згуляў усяго ў чатырох матчах. У студзені 2019 года перайшоў у «Астану», разам з якой стаў чэмпіёнам Казахстана. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Ардабасы».
Сезон 2022 пачаў у складзе дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Аксу», аднак ужо ў красавіку пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Казахстана. 10 чэрвеня 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць Украіны (1:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка зборнай.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Казахстана (3): 2011, 2012, 2019
- Уладальнік Кубка Казахстана: 2013
- Уладальнік Суперкубка Казахстана (2): 2013, 2019
Зноскі
- ↑ Sergey Khizhnichenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergei Khizhnichenko // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Нападающий Хижниченко подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" объявил о расставании с Хижниченко
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ва Усць-Каменагорску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Казахстана
- Ігракі зборнай Казахстана па футболе
- Ігракі ФК Усход Аскемен
- Ігракі ФК Астана
- Ігракі ФК Атырау
- Ігракі ФК Шахцёр Караганда
- Ігракі ФК Карона Кельцы
- Ігракі ФК Актабэ
- Ігракі ФК Табол Кастанай
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
- Ігракі ФК Аксу