Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў
Дата нараджэння 14 красавіка 1969(1969-04-14) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Сайт sotnikov-art.ru

Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў (нар. 14 красавіка 1969, г. Магілёў) — беларускі мастак, скульптар.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1994). З 1999 года выкладае ў ім на кафедры выяўленчага мастацтва.

Працуе ў розных жанрах жывапісу і скульптуры.

Сярод работ: жывапісныя «Зіма на Лучосе» (1999), «Кінуты каўчэг» (2001), «Коўдра з акраўкаў» (2002), «Заходні край» (2003), «Яблычны спас» (2005), «Дзяды» (2006), «Захавальнік» (2007), «Сапраўдная прынцэса» (2008), «Прагулка з аднарогам» (2009), «Гульня ў хованкі» (2010); скульптурныя «Веснавое раўнадзенства» (2002), «Тая, што танцуе з ветрам» (2005), «Сон» (2006), «Парад планет» (2007), «Цывілізацыя» (2008), «Траянская фурманка» (2009) і інш. Аўтар дэкаратыўных скульптур «Тарас на Парнасе» (2002, г. Гарадок), «Яблычны спас» (2003, г. Магілёў), «Анёл дажджу» (2007, г. Віцебск).

Зноскі

Цыбульский, М. Л. Сотников Сергей Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 486.