Сяргей Міронавіч Квіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міронавіч Квіт
Род дзейнасці журналіст, палітык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, фехтавальшчык, філосаф
Дата нараджэння 26 лістапада 1965(1965-11-26) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Квіт (укр.: Сергій Квіт; 26 лістапада 1965) — украінскі грамадскі дзеяч, педагог, літаратуразнаўца, журналіст, майстар спорту па фехтаванні. З 19 чэрвеня 2014 г. па 14 красавіка 2016 г. — 9-ы міністр адукацыі і навукі Украіны ў першым і другім урадах Арсенія Яцанюка. З 1 верасня 2007 г. да 17 лістапада 2014 г. — прэзідэнт Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія». На пасадзе прэзідэнта ўніверсітэта перш за ўсё вядомы тым, што з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі ўступіў у канфлікт з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорта. У прыватнасці, падчас знаходжання на пасадзе міністра адукацыі, Дзмітрыя Табачніка, Квіт быў адным з самых актыўных[крыніца?] праціўнікаў палітыкі, якую праводзіла міністэрства. Прафесар Магілянскай школы журналістыкі.

Зноскі