Сібеліус (цягнік)
Сібеліус (фінск.: Sibelius) — пасажырскі цягнік Фінскай чыгункі, які курсіраваў па маршруце Хельсінкі — Санкт-Пецярбург (фірменны пасажырскі цягнік № 35/36 «Сібеліус» паводле расійскай класіфікацыі) з 30 мая 1992 года да 11 снежня 2010 года. Заменены на фірменныя хуткасныя цягнікі «Алегра».
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву цягнік атрымаў у гонар фінскага кампазітара Яна Сібеліуса.
У першы рэйс цягнік адправіўся 30 мая 1992 года.
З 2003 па 2006 гг. цягнік адпраўляўся з Ладажскага вакзала Санкт-Пецярбурга. У астатні час — з Фінляндскага.
Час у дарозе — каля шасці гадзін па стане на 2008 год. Адпраўляецца штодня, акрамя 24 і 25 снежня. Кошт праезду — ад 50 еўра. Існуе магчымасць набыцця абанемента.
Маршрут цягніка: Фінляндскі вакзал • Выбарг • Вайнікала • Коўвола • Лахці • Цікурыла • Пасіла • Хельсінкі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |