Сільвястрас Жукаўскас
Сільвестр Жукоўскі | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861) | |||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||
Дата смерці | 26 лістапада 1937 (76 гадоў) | |||||||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Літва |
|||||||||||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія | |||||||||||||||
Гады службы |
Расія (1881—1917) Літва (1918—1928) |
|||||||||||||||
Званне | генерал | |||||||||||||||
Камандаваў | Вярхоўны галоўнакамандуючы Літоўскай арміі | |||||||||||||||
Бітвы/войны | ||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сільве́стр Канстанці́навіч Жуко́ўскі (руск.: Сильвестр Константинович Жуковский), або Сільвястрас Жукаўскас (літ.: Silvestras Žukauskas; 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861), фальварак Давайнішкі каля Пакроя — 26 лістапада 1937, Каўнас) — расійскі і літоўскі генерал. Стваральнік незалежнага літоўскага войска.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, пасля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэнні, камандаваў ротам, батальёнам.
У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і перайшоў у лютэранства.
Браў удзел у Руска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Ціраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.
У Першую сусветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж года атрымаў званне генерал-маёра.
18 мая 1917 атрымаў у падначаленне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.
Вайна за незалежнасць Літвы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе Жукоўскі заняўся стварэннем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 мая 1919 быў старшынёй Генеральнага штаба[2], адначасна з 7 мая быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Літоўскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна планаваў Куркляйска-Панявежыскую аперацыю, у часе якой былі вызвалены Вількамір і Панявеж.
26 мая — 6 чэрвеня 1919 літоўскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызвалены Біржы, Радзівілішкі і Уцяна.
Сільвестр Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 года і падчас вайны з Польшчай. 29 мая 1921 падаў у адстаўку.
5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым літоўскай арміі, пасля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.
Памёр у 1937 і пахаваны на лютэранскіх могілках Коўны.
Зноскі
- ↑ Knygos "Generolas Silvestras Žukauskas" pristatymas (літ.)(недаступная спасылка). Krašto apsaugos ministerija (24 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2008. Праверана 21 жніўня 2015.
- ↑ Lietuvos Respublikos Krašto Apsaugos Ministerija (23 мая 2008).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jonas Aničas. Generolas Silvestras Žukauskas (1861—1937). — Vilnius: Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, 2006. — 293 с. — ISBN 9986-738-76-8.
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Шавельскім павеце
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя ў Каўнасе
- Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Гранд-афіцэры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1918
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
- Афіцэры ордэна Крыжа Віціса
- Узнагароджаныя медалём Добраахвотнікаў-стваральнікаў Войска Літоўскага
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пакруойіскім раёне
- Генерал-маёры (Расійская імперыя)
- Дзяржаўныя дзеячы Літвы
- Генералы Літвы
- Узнагароджаныя Георгіеўскай зброяй
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Выпускнікі Марыямпальскай гімназіі