Уцяна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Уцяна́ (літ.: Utena) — горад у паўночна-ўсходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Уцянскага павета. Колькасць насельніцтва складае каля 34 тыс. чалавек.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Уцяна з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. Паводле легенды горад заснаваў літоўскі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл.
Герб і гарадскія правы Уцяна атрымаў у 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. Уцяна быў значна зруйнавана пад час напалеонаўскай вайны 1812 года.
У XIX стагоддзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, з гэтага часу пачалося хуткае развіццё Уцяны.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
- ФК Уцяніс — футбольны клуб.
- Гарадскі стадыён па футболу.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уцяна
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.