Сірадж уд-Даўла
Сірадж уд-Даўла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
бенг.: মির্জা মুহম্মদ সিরাজউদ্দৌলা | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alivardi Khan[d] | ||||||
Пераемнік | Mir Jafar[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1733 |
||||||
Смерць |
2 ліпеня 1757 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Zain ud-Din Ahmed Khan[d] | ||||||
Маці | Amina Begum[d] | ||||||
Жонка | Lutfunnisa Begum[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сірадж уд-Даўла (поўнае імя — Мансур-уль-Мульк Сірадж-уд-Даўла Шахкулі-хан Мірза Махамед Джанг Бахадур; 1733 — 2 ліпеня 1757) — наваб Бенгаліі, Біхара і Арысы ў 1756—1757 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унук і спадчыннік наваба Алівардзі-хана. Разам з дзедам удзельнічаў у войнах з маратхамі і афганцамі. Адрозніваўся неўраўнаважаным характарам. Паводле сведчанняў сучаснікаў, быў схільны да жорсткасці і мсцівасці. У 1754 годзе, яшчэ да ўзыходжання на прастол, западозрыўшы эміра Хусейн Кулі-хана ў дачыненні да змоў, загадаў забіць яго разам з пляменнікам Хусейнам уд-Дзінам на вуліцы ў Дацы. Быў таксама ганіцелем паслядоўнікаў індуізму.
У 24 гады заняў прастол Бенгаліі, расправіўшыся са сваякамі, якія пярэчылі яму. Асцерагаючыся ўзмацнення ў Бенгаліі ўплыву англічан, якія ў той час ужо ўступілі на поўдні краіны ў барацьбу за заваяванне Індыі, напаў на Форт-Уільям у Калькуце, галоўнае англійскае паселішча ў Бенгаліі, і захапіў яе 19 чэрвеня 1756 года. У тую ж ноч, з 19 на 20 чэрвеня, у «чорнай яме» было закатавано мноства палонных англічан, у тым ліку і параненыя.
Англійскі военачальнік Роберт Клайв і адмірал Чарлз Уотсан , пасланыя з Мадраса, адбілі Калькуту ў індыйцаў. Прадпрыняты Сіраджам уд-Даўлам неўзабаве новы паход на гэты горад скончыўся няўдачай. 23 чэрвеня 1757 года Сірадж уд-Даўла быў разбіты англійскім войскам пад камандаваннем Клайва ў бітве пры Плесі (Палашы), пасля паражэння паспрабаваў бегчы, але быў схоплены і забіты. Пахаваны ў Муршыдабадзе, разам з трыма жонкамі, у маўзалеі свайго дзеда Алівардзі-хана.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Орестов О. Л. «Ворота Индии». Москва, 1976.
- Антонова А. «Английское завоевание Индии в XVIII веке». Москва, 1958.