Біхар (штат)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Біхар
बिहार, Bihar
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Патна
Дата ўтварэння 22 сакавіка 1912
Кіраўнік Nitish Kumar[d]
Афіцыйная мова хіндзі, урду
Насельніцтва (2001)
82 879 млн (3-е месца)
Шчыльнасць 880 чал./км²
Плошча 94 164 км²
Біхар на карце
Часавы пояс UTC+5:30
Код ISO 3166-2 IN-BR
Паштовыя індэксы 800XXX - 855XXX
Код аўтам. нумароў BR
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Біхар на Вікісховішчы

Біхар (англ.: Bihar; хіндзі: बिहार ; урду: بہار; IPA: [bɪhaːr]) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай Інда-гангскай раўніне. Гранічыць з Непалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркхандам на поўдні і Заходняй Бенгаліяй на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км²) і трэцяе па насельніцтву (82,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імперый Нандаў (4 ст. да н.э.) і Маур'яў (4—2 стст. да н.э.). У культурным плане Біхар з'яўляецца часткай бходжпуры-моўнага «хартленда» Індыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з найменш развітых штатаў Індыі. Даход на душу насельніцтва складае 155 долл./год пры сярэднім па краіне 255 долл./год. Звыш 30% насельніцтва жыве па-за рысай беднасці (у сярэднім па Індыі 22%). З сектараў эканомікі лідзіруюць сельская гаспадарка і гандаль. Індустрыялізація ідзе слаба, пераважна ў харчовай прамысловасці. Здабыўная і перапрацоўчая прамысловасць былі сканцэнтраваныя галоўным чынам у паўднёвай частцы штата і апынуліся пасля 2000 у новаствораным штаце Джаркханд. Новы, зменшаны Біхар становіцца выразна аграрным і страчвае каля 40% свайго былога даходу. ВУП Біхара ў 2004 — 19 млрд. долл. у бягучых цэнах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя мовы — хіндзі і урду, таксама распаўсюджана санталі. Індуістаў — звыш 83 %, мусульман — каля 17 %, астатніх вернікаў — менш за 0,5 %. Вегетарыянства распаўсюджана сярод верхняга і сярэдняга класаў біхарцаў-індуістаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]