Тадэвуш Білевіч
Выгляд
Тадэвуш Білевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Казімір Канстанцін Плятэр | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1728 | ||||||
Смерць | 12 жніўня 1788 | ||||||
Род | Білевічы | ||||||
Бацька | Аляксандр Ежы Білевіч | ||||||
Маці | Ганна Ромер | ||||||
Жонка | Марыяна Амелія Плятэр | ||||||
Дзеці | Юзаф Тадэвуш, Алена |
Тадэвуш Білевіч (каля 1728 — 12 жніўня 1788) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
З роду Білевічаў, сын Аляксандра Ежы.
Вучыўся ў Караляўцы. Шамбялян двара Аўгуста III, стараста вайнюцкі, цівун эйрагольскі і вялікадырвянскі; 3 разы абіраўся дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
У 1771 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і стаў маршалкам жамойцкім. Разам з братам Тэадорам узначаліў рух у падтрымку барскіх канфедэратаў, пасля перайшоў на бок караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Быў паслом на соймы 1776 і 1780 (?).
Мсціслаўскі кашталян у 1783—1786 і ваявода ў 1786—1788, кашталян троцкі з 1788, член Пастаяннай Рады.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Білевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 331. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.