Род Ромераў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ромеры)
Jump to navigation Jump to search
Ромер
Герб роду
Апісанне герба: гл. тэкст

Частка радаводу кнігі: Віленская, Санкт-Пецярбургская
Часткі радаводаў кніг: VI і II
Падданства: Coat of arms of Saxony.svg курфюрства Саксонія,

Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая,
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg Расійская імперыя

Сям'я Ромераў, Эдвард Ян Ромер‎, 1829

Ромеры (польск.: Römerowie, ням.: Römern, Roemern) — вялікалітоўскі шляхецкі род нямецкага паходжання.

Паходзіць з Саксоніі і перасяліўся ў Курляндыю ў 1560 г., а адтуль напачатку XVII ст. перайшоў у Рэч Паспалітую.

Іншая галіна роду перасялілася ў канцы XVIII ст. з Саксоніі ў Расію; з яе Мікалай Фёдаравіч Ромер (1804—1889) — сапраўдны тайны саветнік, сенатар і член Апякунскага Савета ўстаноў Грамадскага Догляду.

Род Ромераў унесены ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні, у VI частку радаводнай кнігі Віленскай губерні і ў II частку радаводнай кнігі СПб. губерні.

Апісанне герба[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі два скрыжаваных сярэбраных кія пілігрыма, кожны з дзвюма кнопкамі на ручцы. У нашлемніку такія ж кіі, якія сканчаюцца трыма страусінымі пёрамі. Намёт чырвоны падкладзены срэбрам.

Найбольш вядомыя[правіць | правіць зыходнік]

  1. Міхал Ромер (17781853), грамадска-палітычны дзеяч.
  2. Эдвард Ян Ромер (18061878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак.
  3. Альфрэд Ізідор Ромер (18321897), жывапісец, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Сын Эдварда Яна Ромера.
  4. Эдвард Матэй Ромер (18481900), мастак. Сын Эдварда Яна Ромера.
  5. Міхал Піус Ромер (18801945), польскі і літоўскі навуковец, грамадска-палітычны дзеяч; адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]