Перайсці да зместу

Тарханкут (мыс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарханкут?
Тарханкут (мыс) (Крым)
Тарханкут (мыс)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарханку́т (укр.: Тарханкут, руск.: Тарханкут, крымскатат.: Tarhan Qut, Тархан Къут) — мыс у Крыме[1], на захадзе Тарханкуцкага паўвострава, паміж Караджынскай бухтай і адкрытай акваторыяй Чорнага мора. Складаецца з вапнякоў неагенавага ўзросту, якія ўтвараюць антыклінальную складку, выражаную ў рэльефе ўвалам (Тарханкуцкае ўзвышша). Паверхня ўкрыта кавыльна-тыпчаковай расліннсцю. Бераг абрывісты, скалісты, з глыбавымі абвальнымі і зсоўнымі нагрувашчваннямі. На паўднёвым узбярэжжы — запаведнае ўрочышча Вялікі Атлеш.

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  • Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)