Перайсці да зместу

Тарыфа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тарыфа
Tarifa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Мігель Манелья Герэра
2003 год (ІСРП)
Плошча
419 км²
Вышыня
7 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
17768 чалавек (2010)
Этнахаронім
Tarifeño, ña
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+34) 956
Паштовыя індэксы
11380
Аўтамабільны код
CA
Афіцыйны сайт
aytotarifa.com (ісп.)
Тарыфа на карце Іспаніі
Тарыфа (Іспанія)
Тарыфа

Тарыфа (ісп.: Tarifa) — горад і муніцыпалітэт на паўднёвым ускрайку Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Гібралтар. Займае плошчу 419 км². Насельніцтва складае 17 768 чалавек (на 2010 год). Адлегласць 101 км да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Насупраць горада ляжыць аднайменны востраў. Слова тарыф (збор, мыта) паходзіць ад назвы гэтага вострава. Тут упершыню сталі збіраць зборы з купцоў за тавары, якія дастаўляюцца ў порт.

У антычнасці вядомы як калонія Юлія Трансдукта («Юлія за пралівам»). Пасля ўварвання ў Іспанію арабаў умацаваны і пераназваны ў гонар першага мусульманіна Тарыфа ібн Малука, які ступіў на зямлю Іспаніі ў 710 годзе.

У XI стагоддзі — у складзе таіф Альхесірас (1031) і Севілья (1057). У 1292 г. захоплены кастыльскім каралём Санча IV. У 1296 г. замак ад націску маўраў абараняў Гусман Добры — родапачынальнік роду Медзіна-Сідонія. Спроба маўраў адваяваць Тарыфу ў 1340 г. таксама не ўвянчалася поспехам.

У XV—XVII стст. Тарыфай валодалі маркізы з роду Энрыкесаў. У 1810-11 гг. — у цэнтры баявых дзеянняў іспана-французскай вайны.

Дынаміка насельніцтва (INE[1][2] ):

Сярэднявечная крэпасць у Тарыфе, якая носіць імя Гусмана, была закладзена яшчэ пры Абд ар-Рахмане III, пасля дабудоўвалася. Са сцен крэпасці (замка) Гусмана бачны горы Марока па іншы бок Гібралтарскага праліва.

З трох сярэднявечных варот горада захаваліся толькі адны. Цэрквы Дзевы Марыі і Апостала Матфея выбудаваны ў тых месцах, дзе раней былі мячэці.

Дзякуючы моцным вятрам, якія дзьмуць увесь час у раёне Тарыфа добрыя ўмовы для занятку віндсерфінгам і кайтсерфінгам.

З порта Тарыфа ўвесь час ходзіць паром на афрыканскі кантынент у порт Танжэр. З 2004 г. у горадзе праходзіць штогадовы фестываль афрыканскага кіно.

У Тарыфе размешчаны мыс Марокі, самая паўднёвая кропка кантынентальнай Еўропы. У наваколлях — разваліны старажытнарымскага горада Баэла-Клаўдзія.

Зноскі

  1. Poblaciones de hecho desde 1900 hasta 1991. Cifras oficiales de los Censos respectivos.(нявызн.)(недаступная спасылка). Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі (INE). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 24 чэрвеня 2011.
  2. Series de población desde 1996. Cifras oficiales de la Revisión anual del Padrón municipal a 1 de enero de cada año.(нявызн.)(недаступная спасылка). Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі (INE). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 24 чэрвеня 2011.