Таўрыэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Таўрыэль (англ.: Tauriel) — персанаж экранізацыі аповесці Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт», знятае рэжысёрам Пітэрам Джэксанам. У кнізе Толкіна гэты персанаж адсутнічае, а ў Джэксана ўпершыню з'яўляецца ў другім фільме трылогіі, «Спусташэнне Цмока». Таўрыэль — лясны эльф, кіраўніца варты ў Ліхалессі. Яе ролю выконвае артыстка Эванджэлін Лілі.

У фільме[правіць | правіць зыходнік]

Аддзел лясных эльфаў на чале з Легаласам і Таўрыэль дапамагаюць Більба і трынаццаці гномам уратавацца ад гіганцкіх павукоў, што напалі на іх у Ліхалессі. Таўрыэль у прыватнасці ўратоўвае Кілі, і пазней, калі гномы трапляюць у вязніцу караля эльфаў, Таўрыэль і Кілі фліртуюць. Утвараецца своеасаблівы любоўны трохвугольнік, бо Легалас таксама захапляецца ёю, аднак яго бацька, Трандуіл, рашуча супраць сувязі свайго сына са звычайнай эльфійкай.

Пазней Таўрыэль яшчэ раз ратуе Кілі, калі на іх нападае ватага оркаў. У гэтай сутычцы Кілі паранены оркавай стралой, і на допыце Таўрыэль даведваецца ад схопленага орка, што Кілі паволі сканае ад моргульскае зброі. Яна выпраўляецца на яго пошукі, і Легалас спрабуе яе адгаварыць. Аднак Таўрыэль адмаўляецца, кажучы, што эльфы — частка Міжзем'я, і гэтая вайна закране і іх. Пасля гэтага Легалас вырашае рушыць разам з ёй.

Таўрыэль знаходзіць параненага Кілі, яго брата Філі, а таксама Бофура і Оіна ў Эсгароце акурат у момант, калі туды набягаюць оркі. Супольнымі намаганнямі гномаў, эльфаў і Барда ворагі адкінуты, і Таўрыэль выратоўвае Кілінава жыццё трэцім разам, выкастаўшы сваё веданне лекавых зёлак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]