Бард Лучнік
Бард Лучнік | |
---|---|
англ.: Bard | |
Грамадзянства | |
Род заняткаў | fictional dragonslayer |
Выканаўца/артыст | Люк Эванс |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Хобіт: Бітва пяці войскаў і Хобіт: Спусташэнне Цмока |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна |
Бард Лу́чнік (англ.: Bard the Bowman) — персанаж кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», кароль Дэйла.
Паходжанне і біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў нашчадкам Гірыёна, апошняга караля Дэйла. Пасля таго, як горад быў разбураны пры нападзе цмока Смога ў 2770 годзеТрэцяй эпохі, сям’я Гірыёна збегла ў горад Эсгарот, і яго нашчадкі сталі простымі гараджанамі.
Удзел у вызваленні Эрэбора
[правіць | правіць зыходнік]Бард служыў капітанам лучнікаў гарадской варты ў Эсгароце, быў вядомы як трапны лучнік, а таксама «славіўся» сярод жыхароў сваёй інтуіцыяй. У «Хобіце» апісваецца, як Бард падчас паходу Більба і гномаў да Адзінокай гары ў 2941 годзе Трэцяй эпохі забіў Смога трапным стрэлам, здзейсніўшы «гераічны ўчынак». Луска Смога была непаражальна для любой зброі. Звесткі пра тое, што на левым боку грудзей адваліўся адзін з дыяментаў, якія на працягу шматлікіх гадоў урасталі цмоку ў пуза, пакуль ён ляжаў на скарбах, прастракатаў у вуха Барду чорны дрозд, калі ў Барда засталася адна страла. Бард, як нашчадак Гірыёна, разумеў мову драздоў. У выніку падзення забітага Бардам цмока горад Эсгарот быў разбураны.
Бард атрымаў чатырнаццатую частку багаццяў Смога, якую ён падзяліў з бургамістрам Эсгарота і выдаткаваў на аднаўленне горада Дэйла, які стаў сталіцай новага адроджанага каралеўства, дзе ён каранаваўся ў 2944 годзе Т. Э. Эсгарот увайшоў у яго склад, але працягваў карыстацца правам на мясцовае самакіраванне.
Сын Барда Баін стаў каралём Дэйла ў 2977 годзе Т. Э. Дынастыя нашчадкаў Барда правіла ў вызваленым ад цмока Дэйле да падзей Вайны Пярсцёнка, апісаных у трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў». Кароль Бранд, сын Баіна (кіраваў з 3007 года Т. Э.) загінуў падчас Бітвы за Дэйл (17 сакавіка 3019 года Т. Э.) разам з каралём Эрэбора Даінам, адбіваючы напад Паўночнага войска саюзнікаў Саўрана. Праўнук Барда Лучніка, Бард II, які стаў каралём Дэйла пасля смерці бацькі, зняў аблогу з Эрэбора (выйграўшы тым самым бітву пры Дэйле) і ўступіў у саюз з Гондарам.
У адаптацыях
[правіць | правіць зыходнік]У кінатрылогіі «Хобіт» ролю Барда выканаў Люк Эванс.
Зноскі
- ↑ Tolkien J. R. R. The Hobbit: or There and Back Again — United Kingdom: George Allen & Unwin Limited, Allen & Unwin, 1937. — 310 p.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Картка персанажа}}. |